Віктар Георгіевіч Амбражэйчык
Віктар Георгіевіч Амбражэйчык (нар. 8 красавіка 1963, в. Мілавіды, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяНарадзіўся 8 красавіка 1963 года ў вёсцы Мілавіды Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава. Працоўную дзейнасць пачаў слесарам калгаса імя Дзяржынскага Баранавіцкага раёна. Служыў у радах Савецкай Арміі. Працаваў майстрам лесу Кобрынскага міжгаспадарчага лясгаса, памочнікам ляснічага Дзівінскага лясніцтва, ляснічым Павіцьеўскага лясніцтва, начальнікам Дзівінскага цэха перапрацоўкі драўніны Кобрынскага лясгаса. Дырэктар дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Драгічынскі лясгас». Дэпутат Драгічынскага раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання. Скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2016 годзе выбраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ад Брэсцкай вобласці. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні. УзнагародыУзнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia