Мілавідскі сельсавет (Баранавіцкі раён)
Мілаві́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыльяная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Мілавіды. ГісторыяУтвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Быценскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР, з 14 кастрычніка 1957 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна[1]. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ямічненскага сельсавета[2]. 4 верасня 1972 года скасавана вёска Скарынкі (злілася з вёскай Мілавіды)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 5 населеных пунктаў[4]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 896 чалавек[5], з іх 91,4 % — беларусы, 4,2 % — палякі, 2,8 % — рускія, 1,5 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 580 чалавек[7]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia