Віктар Дзмітрыевіч Цвяткоў
Віктар Дзмітрыевіч Цвяткоў (13 студзеня 1931, в. Турок, Палкінскі раён, Пскоўская вобласць, Расія — 2008) — беларускі спецыяліст у галіне сістэм аўтаматызаванага праектавання. Доктар тэхнічных навук (1981), прафесар (1985). БіяграфіяСкончыў Ленінградскі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Металарэзныя станкі і інструменты», 1954), Інстытут тэхнічнай кібернетыкі АН БССР (аспірантура, 1965). Працаваў у Гомельскім станкабудаўнічым заводзе (з 1954), Мінскім заводзе аўтаматычных ліній (з 1956, СКБ-8, начальнік канструктарскага аддзела), Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце тэхнікі кіравання (Масква; 1962—1968, загадчык лабараторыі), Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі АН БССР (1968—1986, намеснік дырэктара па навуковай рабоце, загадчык лабараторыі), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (1986—2006, кафедра «Сістэмы аўтаматызаванага праектавання», у 1986—2004 — загадчык кафедры). Навуковыя інтарэсы: аўтаматызацыя праектавання ў прыбора- і машынабудаванні. УзнагародыДзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1978). Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia