Віктар Карамазаў
Віктар Філімонавіч Карамазаў (27 чэрвеня 1934, Чэрыкаў, Магілёўская вобласць — 16 жніўня 2023) — беларускі пісьменнік. БіяграфіяНарадзіўся 27 чэрвеня 1934 года ў Чэрыкаве (цяпер Магілёўская вобласць) у сям’і настаўніка. У час Вялікай Айчыннай вайны жыў з бацькамі ў Чувашыі, Татарстане, Ульянаўскай вобласці. Пасля вайны сям’я стала жыла ў Крычаве. В. Карамазаў — прадстаўнік «філалагічнага пакалення» ў беларускай літаратуры. Пасля заканчэння ў 1958 годзе аддзялення журналістыкі філалагічнага факультэта[1] Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2] працаваў адказным сакратаром чэрыкаўскай раённай газеты «Сацыялістычная перамога», крычаўскай раённай газеты «Шлях сацыялізму», загадваў аддзелам у міжраённай газеце «Новае жыццё» (Крычаў). У 1962—1963 гадах — уласны карэспандэнт абласной газеты «Магілеўская праўда». З 1964 года працаваў у газеце «Звязда» — літаратурным супрацоўнікам; загадчыкам аддзела навукі, ВНУ і школ; загадчыкам аддзела літаратуры і мастацтва. У 1969—1971 гадах быў літаратурным супрацоўнікам, пасля — загадчыкам аддзела культуры газеты «Літаратура і мастацтва», загадчыкам аддзела мастацкіх фільмаў галоўнай рэдакцыі «Тэлефільм», быў членам сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі Беларускага тэлебачання. З сакавіка 1982 года — загадчык аддзела публіцыстыкі часопіса «Полымя». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1969 года. У 1982—1986 гадах — кансультант Саюза пісьменнікаў БССР. ТворчасцьПершае апавяданне надрукаваў у 1958 годзе ў альманаху «Советская Отчизна»). З таго часу творы пісьменніка даволі часта пачалі з’яўляцца ў друку і выходзіць асобнымі кнігамі прозы: першы зборнік апавяданняў «Падранак» (1968), «Па талым снезе» (1973), «Спіраль» (1974), дзе сцвярджаецца дабрыня, духоўнуая годнасць чалавека, «Дзень Барыса і Глеба» (1981), зборнік выбранай прозы «Дзяльба кабанчыка» (1988), аповесці «Краем белага шляху» (1984), «Крыж на зямлі і поўня ў небе» (1991), «З вясною ў адным вагоне» (2002), раманы «Пушча» (1979) і «Бежанцы» (1990). У 1997 годзе былі выдадзены выбраныя творы ў двух тамах. Выходзілі таксама зборнікі публіцыстыкі. У эпічным, лірыка-публіцыстычным рамане «Пушча» (1979, экранізаваны ў 1988) на прыкладзе Лімінскай пушчы на Чэрыкаўшчыне мастацкімі сродкамі паказаў бядотны лёс лясоў на Беларусі. Аповесць «Дзень Барыса і Глеба» (1981) пра сучасную вёску. Падзеям Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны раман «Бежанцы» (часопіс «Полымя», 1990). Аповесць «Крыж на зямлі і поўня ў небе» (1991) пра мастака В. Бялыніцкага-Бірулю. У аповесці «Краем белага шляху» (1992) тэма Чарнобыльскай трагедыі. Выйшла некалькі кніг, прысвечаных жыццю і творчасці шэрагу беларускіх і расійскіх мастакоў В. К. Бялыніцкага-Бірулі, С. Ю. Жукоўскага, Г. Х. Вашчанка, А. С. Бархаткова, М. В. Неўрава. Аўтар нарысаў (зборнік «Вясёлка сярод зімы», 1978), кнігі публіцыстыкі «Проста ўспомніў я цябе…» (1989). Аўтар сцэнарыяў мастацкага тэлевізійнага фільма «Зялёныя фрэгаты» (пастаўлены ў 1974) і шэрагу дакументальных кінастужак. Бібліяграфія
Экранізацыi
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia