Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка

Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка
Фатаграфія
Гаўрыла Вашчанка на сваёй юбілейнай выставе ў Нацыянальным мастацкім музее Беларусі 12.12.2013
Дата нараджэння 20 чэрвеня 1928(1928-06-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 лютага 2014(2014-02-14) (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Мацільда Адамаўна Жаўрыд[d]
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта
Месца працы
Жанр пейзаж, нацюрморт, партрэт і сюжэтна-тэматычная карціна
Вучоба
Мастацкі кірунак Рэалізм
Вядомыя працы «Зямля пад белымі крыламі»
Уплыў Іван Фёдаравіч Гутараў[d], Іосіф Іосіфавіч Бакшай[d] і Раман Юліянавіч Сельскі
Уплыў на Юрый Гаўрын
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гаўрыла Вашчанка (20 чэрвеня 1928, в. Чыкалавічы, Брагінскі раён, Гомельская вобласць — 14 лютага 2014) — беларускі мастак, жывапісец[1]. Народны мастак БССР (1988). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1977)[1]. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1987). Прафесар (1980)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 20 чэрвеня 1928 года ў вёсцы Чыкалавічы Гомельскай вобласці. Скончыў Львоўскі інстытут прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва ў 1955 годзе. Вучыўся ў І. Бакшая, Р. Сельскага[2].

З 1956 года ўдзельнічае ў мастацкіх выставах. У 1955—1960 гадах выкладаў у Кішынёўскім мастацкім вучылішчы[2]. З 1961 года выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў[2], з 1975 года — загадчык кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва[1], з 1980 года — прафесар[2].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1957 года[2].

Памёр 14 лютага 2014 года ў Мінску.

Творчасць

«Спалох. Палеская песня.» 1968—1996. Фрагмент карціны на паштовай марцы Беларусі

Працаваў у галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, станковага жывапісу і акварэлі[2]. Аўтар станковых і манументальных твораў пра гераізм савецкага народа ў гады Айчыннай вайны і пасляваеннай стваральнай працы[1]. Значнае месца ў творчасці Вашчанкі займала тэма адлюстравання жыцця сучаснага Палесся (карціны «Маё Палессе», 1971; «Нафтавікі Палесся», «Сакавік», абедзве 1973)[1].

Работы вылучаюцца жанравай і тэматычнай разнастайнасцю, роздумам над актуальнымі праблемамі часу і мінуўшчынай роднай зямлі, патрыятызмам. Характэрнай іх асаблівасцю з’яўляецца глыбокі філасофскі змест, пераданы лаканічнымі выяўленчымі сродкамі[1].

Сярод твораў: «Ад Савецкага інфармбюро», «Непакораная» (абедзве 1967), «Бетон», «Косцік» (абедзве 1970), «Юнацтва» (1971), «Маё Палессе», «Дума пра хлеб» (абедзве 1973), «Балада пра мужнасць» (1974), «Жнівень» (1975), «Мацярынскія крылы» (1975), «Прастора» (1978), «Нацюрморт з барэльефам Гусоўскага» (1986) і інш. Важным падзеям беларускай гісторыі прысвечаны палотны «Грунвальдская бітва» (1985), трыпціх пра паўстанне К. Каліноўскага «За зямлю, за волю» (1983), «Балада пра мужнасць» (1974) і інш.

Аўтар мазаічнага пано «Палёт» (1963) у Палацы культуры тэкстыльшчыкаў у Мінску. Зрабіў манументальныя размалёўкі «Зямля светлагорская» (1973[1], Палац культуры хімікаў у Светлагорску), энкаўстыкі[ru] «Асветнікі» (1976, Ліцэй БДУ), вітражы і люстры ў касцёле Сымона і Алены (1974, Мінск) і інш[1].

Стварыў партрэты пісьменнікаў, асветнікаў, дзяржаўна-палітычных дзеячаў Беларусі — Я. Купалы, Я. Коласа, Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, К. Астрожскага, С. Буднага, В. Цяпінскага і інш.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Траццякоўскай галерэі (Масква), Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, нацыянальных музеях Кіева, Кішынёва, Алматы, Бішкека, Сафіі, а таксама ў фондах БСМ[3]. Персанальная карцінная галерэя Вашчанкі з 2002 дзейнічае ў Гомелі.

Узнагароды

Узнагароджаны залатым медалём ВДНГ СССР, сярэбраным медалём імя М. Грэкава, медалём Францыска Скарыны (1995). У 1984 годзе стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі, у 1988 годзе — народным мастаком Беларусі[2].

Сям'я

У шлюбе з Мацільдай Адамаўнай Жаўрыд (1929-2013) меў двух сыноў: Мікалая і Канстанціна (нар. 1961), таксама мастака.

Крыніцы

  1. а б в г д е ё ж з Ващенко Гавриил Харитонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 107. — 737 с.
  2. а б в г д е ё Вашчанка Гаўрыла Харытонавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  3. Вашчанка Гаўрыла Харытонавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.

Літаратура

  • Вашчанка Гаўрыла Харытонавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  • Драчоў П. Народжаны беларускім Палессем / П. Драчоў // Беларускі гістарычны часопіс. — 2004. — № 2. — с. 32-33.
  • Тараканава М. Манументальны сімвалізм Гаўрылы Вашчанкі / М. Тараканава. // Роднае слова. — 2003. — № 6. — с. 93-95.
  • Шаура Г. Ф., Г. Х. Вашчанка. — Мн., 1978
  • Гавриил Ващенко: Живопись. Монументальное искусство/сост. О. П. Воронова. — М., 1980.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya