Віктар Міхайлавіч Ананіч
Нараджэнне
5 чэрвеня 1963 (1963-06-05 ) [ 1] (61 год)
Член у
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Ананіч .
Віктар Міхайлавіч Ананіч (нар. 5 чэрвеня 1963 , Бабруйск , Магілёўская вобласць ) — беларускі фінансіст, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га і 8-га скліканняў.
Біяграфія
Нарадзіўся 5 чэрвеня 1963 года ў горадзе Бабруйску Магілёўскай вобласці .
Скончыў Мінскі фінансава-эканамічны каледж па спецыяльнасці «Банкаўская справа»[крыніца? ] , Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава [ 3] , Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт [ 3] па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь [ 3] па спецыяльнасці «Фінансавы і банкаўскі менеджмент».
Працаваў лабарантам, інжынерам-тэхнолагам вытворчага аб’яднання «Бабруйскдрэў »; намеснікам старшыні прафсаюзнага камітэта акцыянернага таварыства «ФанДАК » (г. Бабруйск); эканамістам, кіраўніком філіяла № 4, намеснікам кіраўніка філіяла акцыянернага таварыства «Прыёрбанк » (г. Бабруйск); начальнікам аддзела касавых аперацый і інкасацыі аддзялення Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці (г. Бабруйск); начальнікам упраўлення эканомікі Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта ; намеснікам главы адміністрацыі Ленінскага раёна г. Бабруйска [ 3] .
З 27 снежня 2006 года працаваў дырэктарам філіяла № 703 адкрытага акцыянернага таварыства "Ашчадны банк «Беларусбанк » (г. Бабруйск); са снежня 2011 года начальнікам філіяла № 700 Магілёўскага абласнога ўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства "Ашчадны банк «Беларусбанк»[ 3] .
Абіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання , дэпутатам Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га склікання[ 3] .
Дэлегат пятага, шостага і сёмага Усебеларускага народнага сходу [ 3] .
Старшыня праўлення адкрытага акцыянернага таварыства "Ашчадны банк «Беларусбанк »[ 3] .
Член рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» [ 3] .
У 2024 годзе стаў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Магілёўскай вобласці , высунуты ад Бабруйскага і Асіповіцкага раёнаў. Член Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах[ 3] .
Узнагароды
Узнагароджаны медалямі Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельнікаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў «За ўмацаванне парламенцкага супрацоўніцтва », «75 год перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў », юбілейнымі медалямі «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі », «110 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі », «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі », «115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі », ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь , Магілёўскага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў , адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва , Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў і гарадскога выканаўчага камітэта , адміністрацыі Ленінскага раёна г. Бабруйска [ 3] , ААТ «ААБ Беларусбанк»[ 4] .
Ганаровы грамадзянін г. Бабруйска . Заслужаны эканаміст Рэспублікі Беларусь [ 3] .
Крыніцы
Спасылкі