Віктар Пятровіч Астаф’еў
Віктар Пятровіч Астаф'еў (1 мая 1924, сяло Аўсянка, Краснаярскі край, РСФСР — 29 лістапада 2001, Краснаярск) — савецкі і расійскі пісьменнік. Лаўрэат двух Дзяржаўных прэмій СССР (1978, 1991) і трох Дзяржаўных прэмій РФ (1975, 1995, 2003). Герой Сацыялістычнай Працы (1989). Падпісант «Ліста 42-х». Друкаваўся з 1951 года. У псіхалагічных аповесцях пра вайну і сібірскую вёску «Крадзеж» (1966), «Пастух і пастушка» (1971), у цыкле аўтабіяграфічных апавяданняў і аповесцяў «Недзе грыміць вайна» (1967), «Апошні паклон» (кнігі 1-2, 1968—1978), узнімае тэму процістаяння духоўнаму і маральнаму распаду. Раман «Цар-рыба» (1976, Дзяржаўная прэмія 1978) пра пагрозу знішчэння прыроды. У рамане «Сумны дэтэктыў» аналізуе духоўны і сацыяльны стан грамадства. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia