Віктар Рыгоравіч Карпілаў
Віктар Рыгоравіч Карпілаў (8 снежня 1927, Мінск — 3 мая 1994) — беларускі рэжысёр, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі. БіяграфіяБацька — Рыгор Хацкелевіч Карпілаў — беларускі вучоны-оталарынголаг, прафесар Віцебскага, затым Мінскага медыцынскіх інстытутаў. Скончыў у 1949 годзе акцёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (майстэрна Е. А. Міровіча). У 1956—1989 гг. працаваў на Беларускай рэспубліканскай студыі тэлебачання ў літаратурна-драматычнай рэдакцыі, адначасова выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Член Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1962 года. Паставіў каля 40 тэлеспектакляў, у тым ліку «Крах» па п’есе «Змова імператрыцы» А. Талстога, «Сэрца на далоні», «Федра » Ж. Расіна, «Якаў Багамолаў» М. Горкага, «Ткачы » Г. Гаўптмана, «Дзікунка» А. Астроўскага і М. Салаўёва. Пахаваны на Ваенных могілках. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia