Рыгор Хацкелевіч Карпілаў
Рыгор Хацкелевіч Карпі́лаў (18 чэрвеня 1891, Мінск — 13 лютага 1949, Мінск) — вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1938), прафесар (1938). БіяграфіяНарадзіўся ў Мінску. У 1923 годзе скончыў медыцынскі факультэт 2-га Маскоўскага ўніверсітэта. З 1927 года асістэнт, дацэнт кафедры ў Беларускім дзяржаўным універсітэце і Мінскім медыцынскім інстытуце. У 1934—1941 гадах загадчык кафедры хвароб вуха, горла, носа ў Віцебскім медыцынскім інстытуце. У час Вялікай Айчыннай вайны кансультант ваенных шпіталяў. З 1944 года на пасадзе загадчыка кафедры ў Мінскім медыцынскім інстытуце. Памёр у Мінску. Пахаваны на Вайсковых могілках[3]. Сям’яНарадзіўся ў сям’і Хацкеля Левіна і Рахіль Натанаўны Левітан. Сын, Віктар Рыгоравіч Карпілаў — вядомы беларускі кінарэжысёр. Навуковая дзейнасцьР. Х. Карпілаву належаць працы па анатоміі, пытаннях клінікі і лячэння склеромы і іншых хвароб вуха, горла і носа. Аўтар больш за 30[3] апублікаваных навуковых прац. УзнагародыР. Х. Карпілаў узнагароджаны двума ордэнамі, у т.л. баявым, і медалямі[3]. Цікавыя фактыУ жніўні 1946 года кіраваў лячэннем амерыканкі Рут Уолер (член місіі ЮНРРА ў БССР) на базе Мінскай бальніцы № 1; Былы член ВКП(б). Пасля адмовы ад партбілета рыхтаваўся да арышту, якога не адбылося дзякуючы выратаванню кіраўніка НКУС БССР ад удушша рыбнай косткай, якая захрасла ў горле. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia