У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Пруднікаў.
Віктар Сяргеевіч Пру́днікаў[1] (руск.: Прудников Виктор Сергеевич; нар. 29 снежня 1949) — вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (1991), прафесар (1992). Правадзейны член Міжнароднай акадэміі экалогіі.
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Куляшова Буда (Рослаўльскі раён, Смаленская вобласць, Расія). Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут у 1972 годзе па спецыяльнасці «Ветэрынарыя». У
1973—1976 гадах праходзіў навучанне ў аспірантуры і быў асістэнтам кафедры паталагічнай анатоміі і гісталогіі, у 1976—1979 гадах асістэнт кафедры эпізааталогіі, у 1979—1986 гадах асістэнт кафедры паталагічнай анатоміі і гісталогіі, з 1987 года — дацэнт, з 1991 года — прафесар. У 1997—2001 гадах прафесар В. С. Пруднікаў займаў пасаду загадчыка кафедры дробных жывёл і птушак, у 2001—2006 гадах — загадчыка кафедры паталагічнай анатоміі і гісталогіі. У 2006—2007 гадах — дэкан факультэта ветэрынарнай медыцыны. З 2007 года зноў на пасадзе загадчыка кафедры паталагічнай анатоміі і гісталогіі, з 2019 года — прафесар.
Навуковая дзейнасць
Навуковая дзейнасць В. С. Пруднікава ў галіне вывучэння імунамарфалагічных рэакцый у жывёл пры захворваннях, вакцынацыях і ўплыву на іх імунастымулятараў і лекавых прэпаратаў.
Сярод апублікаванага:
- Иммуноморфологические изменения у поросят при пероральной вакцинации от сальмонелльлёза. / Ветеринария, 1990, № 10.
- Влияние иммуностимуляторов на иммуноморфогенез у утят, перорально вакцинированных против сальмонеллеза / М. С. Жаков, В. С. Прудников, А. А. Горбунов // Ученые записки Витебского ветеринарного института. — Минск : Ураджай, 1992. — Т. 29: Вопросы теории и практики ветеринарии и зоотехнии.
- Болезни кожи собак и кошек. — Мн., 2000 (разам з М. П. Карасёвым);
- Патоморфологическая дифференциальная диагностика болезней свиней при моно- и ассоциативном течениях : монография / В. С. Прудников; Витебская государственная академия ветеринарной медицины. — Витебск: ВГАВМ, 2010.
- Аденовирусная инфекция овец (патоморфология, диагностика, лечение и профилактика) / В. С. Прудников, И. Дж. Мурзалиев, Н. О. Лазовская // Ученые записки учреждения образования «Витебская ордена „Знак Почёта“ государственная академия ветеринарной медицины»: научно-практический журнал. — Витебск, 2017. — Т. 53, вып. 4.
Узнагароды
- Медаль «За працоўныя заслугі» (2013)
- Медаль Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР «За лепшую студэнцкую работу» па выніках Усесаюзнага конкурсу (1969)
- Дыплом 1-й Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (1994, 1999)
- Дыплом Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь (1997, 2000)
- Ганаровая грамата Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (1999, 2004, 2012)
- Нагрудны знак «200 гадоў з дня заснавання Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны» (2008)
- Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2009)
- Ганаровая грамата Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2012) і інш.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі