Мікалай Піліпавіч Карасёў
Мікалай Піліпавіч Карасёў[1] (27 ліпеня 1934 — 10 лютага 2017[2]) — вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (1988), прафесар (1990). Правадзейны член Міжнароднай акадэміі экалогіі. БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Пісарава Сіроцінскага раёна (сучасны Шумілінскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь). Скончыў Віцебскі ветэрынарны тэхнікум у 1954 годзе, у 1959 годзе — Віцебскі ветэрынарны інстытут, у 1965 годзе — аспірантуру пры ім[3]. У 1959—1968 гадах працаваў у Бярэзінскім дзяржаўным запаведніку на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка. У 1968—1970 гадах у Троіцкім ветэрынарным інстытуце (у горадзе Троіцк) на пасадзе старшага выкладчыка[3]. З 1970 года М. П. Карасёў у Віцебскім ветэрынарным інстытуце (сучасная ВДАВМ). У 1970—1990 гадах дацэнт кафедры паразіталогіі і інвазійных хвароб, у 1990—2017 гадах — прафесар[3]. Навуковая дзейнасць і грамадскаяЗаймаўся вывучэннем паразітозаў сельскагаспадарчых і паляўніча-прамысловых жывёл Беларусі і распрацоўка мерапрыемстваў па барацьбе з імі. Сярод апублікаванага:
Правадзейны член Міжнароднай акадэміі экалогіі, член Усесаюзнага таварыства гельмінтолагаў, Усесаюзнага тэрыялагічнага таварыства. Удзельнічаў у напісанні падручнікаў для студэнтаў сельскагаспадарчых ВНУ:
Узнагароды і званні
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia