Віктар Уладзіміравіч Азаронак
Віктар Уладзіміравіч Азаронак (нар. 23 жніўня 1974, в. Рудня, Лепельскі раён) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання. БіяграфіяНарадзіўся 23 жніўня 1974 года ў в. Рудня Лепельскага раёна Віцебскай вобласці[1]. Брат прапагандыста Юрыя Азаронка і дзядзька прапагандыста Рыгора Азаронка[2]. Скончыў Акадэмію фізічнага выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Фізічная культура і спорт»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»[1]. Праходзіў службу ў пагранічных войсках Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь[1]. Працаваў дырэктарам Бароўскай сярэдняй школы імя Г. К. Жукава Лепельскага раёна; намеснікам старшыні Лепельскага раённага выканаўчага камітэта[1], дзе адказваў за адказвае за пытанні адукацыі, культуры і аховы здароўя[2]. Член рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»[1]. У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Лепельскай акругі № 23. Член Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце[1]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia