Віктар Уладзіміравіч Бельцюкоў
Віктар Уладзіміравіч Бельцюкоў (нар. 3 студзеня 1962, с. Ізабільнэ , Алушцінскі раён, Крымская воблсць, УССР) — беларускі архітэктар. Муж архітэктара Ірыны Бельцюковай. БіяграфіяСкончыў у 1985 годзе Свярдлоўскі архітэктурны інстытут (выкладчыкі архітэктурных дысцыплін Б. Арлоў , А. М. Лікін, А. Вянгераў). Працаваў у 1985—1987 гадах у Гомельскім філіяле інстытута «Белкалгаспраект»; у 1987—1991 гадах ў Жлобінскай АКМ інстытута «Гомельграмадзянпраект»; у 1991—1993 гадах КП «Інстытут Гомельсельбудпраект»; у 1993—2001 гадах ААТ «Інстытут Гомельпраект»; з 2001 года ў ТККП «Інстытут Гомельграмадзянпраект». Член Беларускага саюза архітэктараў з 2000 года. ТворчасцьАсноўныя творчыя працы: праекты забудовы мікрараёнаў № 20 (1989), № 3 (1990), № 18 у г. Жлобіне (1991); квартал сядзібнай забудовы ў раёне вул. Паўночнай у г. Калінкавічы (1994, у сааўтарстве); жылы квартал у п. Навагорск Хімкінскага раёна Маскоўскай вобласці (1997, у сааўтарстве); жылы квартал «Рамонок» — карэктоўка праекта забудовы мікрараёна № 18 у г. Жлобіне (2000, у сааўтарстве). УзнагародыУзнагароджаны Дыпломам I ступені Рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшы архітэктурны твор года «Брэст-99» у намінацыі «Горадабудаўніцтва» за «Забудову пасёлка Навагорск Хімкінскага р-на Маскоўскай вобл.». Лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2020, у складзе аўтарскага калектыва) — за стварэнне мемарыяльнага комплексу на месцы спаленай в. Ала ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці[1]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia