Віктар Уладзіміравіч Чараўко
Віктар Уладзіміравіч Чараўко (нар. 4 студзеня 1985, Полацк) — беларускі гісторык і археолаг. Кандыдат гістарычных навук (2020). Біяграфічныя звесткіСкончыў ў 2007 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя», атрымаўшы дыплом з адзнакай. У 2008 годзе там жа абараніў магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2008—2012 гадах навучаўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «Археалогія». Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Археалогія» абараніў у 2019 годзе ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Пахавальныя помнікі Беларускага Падзвіння XIV—XVIII стагоддзяў». Навуковы кіраўнік — Вольга Мікалаеўна Ляўко. З 2008 года працаваў у Полацкім дзяржаўным універсітэце. З’яўляўся выкладчыкам, старэйшым выкладчыкам кафедры гісторыі і турызму гуманітарнага факультэту, у 2020—2021 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры сацыяльных камунікацый Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Звольнены з універсітэта 14 чэрвеня 2023 года ў межах палітычнага пераследу. Навуковая дзейнасцьАсноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны археалогіі Паўночнай Беларусі, матэрыяльнай гісторыі XIV—XVIII стагоддзяў (па дадзеных археалагічных крыніц), даследаванню могільнікаў і пахавальных комплексаў і інш. З 2010 года рэгуляршна праводзіць археалагічныя раскопкі на тэрыторыі Віцебскай вобласці (Бешанковіцкі, Браслаўскі, Гарадоцкі, Глыбоцкі, Докшыцкі, Лёзненскі, Полацкі, Шумілінскі і іншыя раёны). Ім упершыню праведзена картаграфаванне могільнікаў і вызначана сувязь іх тэрытарыяльнага размеркавання з пасяленчай структурай Беларускага Падзвіння; распрацавана дэталёвая класіфікацыя пахавальных помнікаў, вылучаны іх катэгорыі і віды. Ён вызначыў асаблівасці пахавальных помнікаў сельскага і гарадскога насельніцтва Беларускага Падзвіння XIV—XVIII стагоддзяў. Правёў класіфікацыю інвентару пахавальных помнікаў рэгіёна з вылучэннем асобных груп, катэгорый і відаў. Ім рэканструяваны пахавальны абрад сельскага і гарадскога насельніцтва Беларускага Падзвіння XIV—XVIII стагоддзяў і прасочана яго развіццё. РэпрэсііУ межах распачатага пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года тэрору супраць любой нелаяльнасці да рэжыму Лукашэнкі затрыманы раніцай 23 мая 2023 года[2] і асуджаны на 15 сутак арышту[3]. Узнагароды і прэміі
БібліяграфіяМанаграфічныя выданні
Выбраныя навуковыя артыкулы
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia