Віктар Уладзіміравіч Якубаў
Віктар Уладзіміравіч Якубаў (нар. 12 верасня 1979, г. Наваполацк) — беларускі гісторык, педагог, музыкант. Спецыяліст па грамадска-палітычнай, ваеннай і эканамічнай гісторыі ВКЛ другой паловы XVI — першай паловы XVII ст. Кандыдат гістарычных навук (2013)[1]. БіяграфіяСкончыў у 2001 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя». У 2003—2007 гадах навучаўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» абараніў 23 кастрычніка 2013 года ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тэма дысертацыі: «Інфлянты ў знешняй і ўнутранай палітыцы Вялікага княства Літоўскага ў канцы XVI — пачатку XVII стст.». Навуковы кіраўнік — доктар гістарычных навук, прафесар Валянцін Фёдаравіч Голубеў. З 2007 года працаваў у Полацкім дзяржаўным універсітэце. З’яўляўся асістэнтам, старэйшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін (да 2019 года), кафедры сацыяльных камунікацый (з 2019 года). Пэўны час займаў пасаду намесніка дэкана фінансава-эканамічнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Праходзіў навукова-даследчыя стажыроўкі ў Ягелонскім універсітэце, Варшаўскім універсітэце і Інстытуце гісторыі Польскай акадэміі навук (Польшча, 2005, 2006, 2007, 2022—2025 гады), Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэце і Іванаўскім дзяржаўным універсітэце (Расія, 2005, 2011 гады), Цэнтральна-Еўрапейкім універсітэце (Венгрыя, 2010 год), ковенскім універсітэце Вітаўта Вялікага (Літва, 2015—2016). Музыкант, удзельнік фольк-гурта «Княжыч»[1]. У жніўні 2020 года падпісаў зварот беларускіх навукоўцаў супраць гвалту. За ўдзел у пратэстах 2020—2021 гадоў 5 разоў асуджаны па адміністратыўных артыкулах. Агулам за 2021 год адбыў 45 сутак пад арыштам. 2 верасня 2021 года чарговы раз затрыманы за лагатып «Белсат» на старонках у сацсетках, адбываў адміністрацыйны арышт у наваполацкім ЦІПе — 15 сутак за рэпосты матэрыялаў тэлеканала, прызнанага экстрэмісцкім. Пасля вызвалення, рэктар ПДУ Алег Раманаў звольніў Віктара Якубава з універсітэта па палітычных матывах (фармальная прычына — знаходжанне пад арыштам, які цяпер трактуецца як прагул)[2]. На эміграцыі з канца 2021 года, працягвае навуковую і грамадскую актыўнасць. Навуковая дзейнасцьАсноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны пытанням знешняй і ўнутранай палітыкі Вялікага Княства Літоўскага адносна тэрыторыі Інфлянтаў у 1582—1621 гадах. Займаецца пытаннямі ўзаемаадносін Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства з інфлянцкім насельніцтвам у справе ўсталявання кантролю над Інфлянтамі і Рыгай. Даследуе знешнюю палітыку Вялікага Княства Літоўскага адносна Інфлянтаў у кантэксце спроб стварэння персанальнай уніі паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй пад уладарствам Жыгімонта ІІІ Вазы. Вывучае ўплыў «інфлянцкага пытання» на сістэму арганізацыі войска, палітычнае і сацыяльна-эканамічнае жыццё Вялікага Княства Літоўскага ў канцы XVI — пачатку XVII ст. Грамадска-палітычная дзейнасцьПадчас выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2020 года і наступнага супрацьстаяння грамадзянскай супольнасці і ўладаў актыўна выступаў супраць фальсіфікацый вынікаў выбараў, неапраўданай жорсткасці, свавольства ўладаў і гвалту з боку сілавых структур, за што падвяргаўся палітычна матываванаму пераследу з боку дзейнай улады. На падставе рашэнняў суда горада Наваполацка неаднаразова быў пакараны вялікімі грашовымі штрафамі за ўдзел у «несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах». 20 снежня 2020 года арыштаваны падчас святкавання каля навагодняй ялінкі актывістамі на галоўнай плошчы ў Наваполацку. 5 студзеня 2021 года асуджаны па 23.34 за ўдзел у пікеце, 6 студзеня забраны з дому адбываць пакаранне ў наваполацкім ЦІП. Не выпушчаны пасля 15 сутак, атрымаў яшчэ 15 за ўдзел у маршы. Выйшаў з ЦІПа 2 лютага 2021 года. БібліяграфіяВыбраныя навуковыя артыкулы
Вучэбна-метадычныя выданні
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia