Віктар Юльянавіч Клінцэвіч
Віктар Юльянавіч Клінцэвіч (1931—2001) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі. Доктар медыцынскіх навук (1990). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988)[3]. БіяграфіяНарадзіўся ў в. Чаркесы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і селяніна. Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут, 1957; загадчык Вязынскага сельскага ўрачэбнага участка Мінскай вобласці, 1957—1961. Клінічны ардынатар кафедры факультэцкай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута, 1961—1963; загадчык аддзялення грудной хірургіі 4-й клінічнай бальніцы Мінска, 1963—1969. Прысуджана вучоная ступень кандыдата медыцынскіх навук, 1968; старшы навуковы супрацоўнік Беларускага НДІ туберкулёзу, 1969—1971; ардынатар хірургічнага аддзялення 4-й клінічнай бальніцы Мінска, 1971—1973. Асістэнт кафедры факультэцкай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута, 1973—1989; дацэнт 1-й кафедры хірургічных хвароб, 1989. Загадчык 3-й кафедры хірургічных хвароб Мінскага медыцынскага інстытута, 1989—1994. Прысвоена вучонае званне дацэнта, 1991; прысуджана вучоная ступень доктара медыцынскіх навук, 1991. Дацэнт 1-й кафедры хірургічных хвароб з 1994 года[4]. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы па дыягностыцы і лячэнні захворванняў падстраўнікавай залозы, страўнікава-кішачнага гасцінца, распрацоўцы тэорыі кішачнага шва[3]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia