Віктар Яўгенавіч Старжынскі
Віктар Яўгенавіч Старжы́нскі[1] (нар. 17 снежня 1933) — вучоны ў галіне машынабудавання, доктар тэхнічных навук (1988). БіяграфіяНарадзіўся ў горадзе Барысаў. Скончыў сямігадовую школу, Гомельскі тэхнікум чыгуначнага транспарту[2]. Паступаў у Маскоўскі электрамеханічны інстытут інжынераў транспарту і ў 1953 годзе быў накіраваны ў створаны Гомельскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту[2], які скончыў у 1958 годзе. Быў размеркаваны ў паравознае дэпо станцыі Новасакольнікі ў Пскоўскай вобласці і па існаваўшаму ў той час правілу працаваў качагарам на грузавым цягніку[2]. У 1959 годзе па ініцыятыве У. А. Белага быў створаны Гомельскі філіял лабараторыі трываласці і даўгавечнасці дэталяў машын (пры Інстытуце машыназнаўства Акадэміі навук БССР, з 1961 года ў складзе Аддзялення Інстытута матэматыкі і вылічальнай тэхнікі Акадэміі навук БССР, пазней Аддзел механікі палімераў Акадэміі навук БССР, з 1969 года Інстытут механікі металапалімерных сістэм Акадэміі навук БССР, сучасны Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусі[3]), куды з 15 красавіка[2] В. Я Стражынскі быў залічаны на пасаду інжынера-канструктара. У 1968 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1971 года займаў пасаду загадчыка лабараторыі, 3 1989 года — загадчыка аддзела[1]. Навуковая дзейнасцьАўтар навуковых прац па метадах разліку, праектавання і тэхналогіі вырабаў дэталей машын з палімерных кампазіцыйных матэрыялаў, аптымізацыі кінематычных схем прыводаў прыбораў. Распрацаваў метады разіку паказчыкаў дакладнасці і геаметрычных параметраў зубчастых колаў з пластмас і тэхналагічнай аснасткі для іх вырабу. Аўтар шэрагу вынаходстваў, абароненых патэнтамі. Сярод апублікаванага:
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia