Юрый Міхайлавіч Плескачэўскі
Ю́рый Міха́йлавіч Плескачэ́ўскі (нар. 22 кастрычніка 1943, с. Садовае, Цалінаградскі раён, Казахская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь (1991), доктар тэхнічных навук (1984), Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2013), прафесар (1997). БіяграфіяСкончыў Кіеўскі політэхнічны інстытут ў 1965 годзе. З 1966 года старшы інжынер-канструктар, галоўны інжынер Аддзела механікі палімераў АН БССР. З 1969 года малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, у 1972—1979 гадах загадчык сектара, вучоны сакратар Інстытута механікі металапалімерных сістэм АН БССР. У 1979—1989 гадах намеснік дырэктара па навуковай рабоце, адначасова загадчык сектара, з 1989 года загадчык аддзела гэтага інстытута. У 1991—2002 гадах дырэктар Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя. В. А. Белага НАН Беларусі, адначасова ў 1994—1998 гадах загадчык кафедры, у 1998—2002 гадах прафесар гэтай кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту. У 2002[1]—2003 гадах віцэ-прэзідэнт НАН Беларусі і адначасова са снежня 2002 года акадэмік-сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2003[2]—2005[3] гадах старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь. З 2005 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адначасова з 2007 года загадчык кафедры Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта. З 2009 года старшыня Прэзідыума Гомельскага філіяла НАН Беларусі. З 1996 года галоўны рэдактар міжнароднага навукова-тэхнічнага часопіса «Матэрыялы, тэхналогіі, інструменты». Навуковая дзейнасцьНавуковыя даследаванні і распрацоўкі ў галіне механікі і тэхналогіі металапалімерных сістэм, упершыню выканаў іх класіфікацыю, даў вызначэнні, якія ўвайшлі ў энцыклапедыі, падручнікі і даведнікі. Унёс істотны ўклад у тэорыю трываласці гетэрафазных сістэм, фізікахімію і інжынерыю паверхні. Эксперыментальна выявіў і абгрунтаваў асноўныя заканамернасці крышталізацыі палімераў, іх узаемадзеянні з металамі ў дынамічным фрыкцыйным і статычным адгезійным кантакце, выканаў матэматычнае мадэліраванне аб’ёмна-напружанага стану палімерных кампазітаў, стварыў навуковыя асновы шэрагу тэхналогій іх апрацоўкі, прапанаваў новыя канцэпцыі фарміравання актыўных і адаптыўных кампазітаў і вырабаў з іх. Аўтар больш за 550 навуковых прац, у тым ліку 16 манаграфій, 3 слоўнікаў, 105 вынаходак. Узнагароды
Асноўныя працы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia