Вікторыя Іванаўна Лук’янец
Вікторыя Іванаўна Лук’янец (лац.: Viktoria Lukianets, нар. 20 лістапада 1966 года, Кіеў, УССР, СССР) — адна з самых тытулаваных украінскіх оперных спявачак, Народная артыстка Украіны (2001). У яе актыве — дзясяткі выступленняў на прэстыжных сусветных сцэнах, у прыватнасці ў Метрапалітэн-опера і Ла Скала. Яна салістка Венскай оперы, а з 1998 года яшчэ і незалежная выканаўца. БіяграфіяВікторыя нарадзілася ў Кіеве. Сваю музычную адукацыю пачала ў раннім узросце, да пяці гадоў з урокаў гульні на фартэпіяна. Вучыцца спеву пачала ва ўзросце 14 гадоў, пазней паступіла ў Кіеўскую дзяржаўную кансерваторыю імя П. Чайкоўскага, якую паспяхова скончыла ў 1989 годзе. У гэтым жа годзе яна пачала сваю прафесійную кар’еру ў Акадэмічным тэатры оперы і балета імя Тараса Шаўчэнкі. У 1990 годзе ў Токіа атрымала 1-ую прэмію на міжнародным конкурсе вакалістаў (1990 Tokyo International Vocalists Competition) Канцэртнай асацыяцыі «Музыку народу» (The Min-On Concert Association) і ў Вене на міжнародным конкурсе Моцарта (International Mozart Competition" in Vienna). У 1991-м ёй прысудзілі 1-ю прэмію на міжнародным конкурсе Марыі Калас у Афінах. Далей дэбютавала ў Італіі, Францыі, Партугаліі, Японіі і Грэцыі. У 1993 годзе яна дэбютавала ў Венскай дзяржаўнай оперы, у ролі Царыцы ночы у оперы Моцарта «Чароўная флейта» і стала ўлюбёнкай венскай публікі. На гэтай сцэне яна выконвала партыі Джыльды (Рыгалета), Віялеты (Травіята), Оскара (Баль-маскарад), Адыні (Любоўны напой), Эльвіры (Пурытанін), Разіны (Севільскі цырульнік), Лючыя (Лючыя дзі Ламермур), Афеліі (Гамлет), Алімпіі (Казкі Гофмана). У 1995 годзе — лаўрэат фестывалю ў Зальцбургу і дэбютавала ў італьянскім тэатры Ла Скала. Вікторыя Лук’янец выступала з вядомымі сусветнымі тэнарамі — Пласіда Дамінга, Хасэ Карэрасам і Лучана Павароці. Вікторыя Лук’янец выступае на галоўных оперных сцэнах свету: Метрапалітэн-опера у Нью-Ёрку, Ла Скала у Мілане, Каралеўскі тэатр Ковент-Гардэн у Лондане, Опера Бастылія у Парыжы, Баварская дзяржаўная опера у Мюнхене, Гамбургская дзяржаўная опера, Нямецкая дзяржаўная опера у Берліне, Стары тэатр (ням.: Aalto-Musiktheater Essen) ў Эсэне, Жэнеўскі Вялікі тэатр, Каралеўская опера Валоніі ў Льежы. Сярод самых паспяховых апошніх выступаў можна адзначыць яе спевы ў «Кантаце» Моцарта у Венскім музычным таварыстве ў Wiener Musikverein, партыя Разауры у оперы «Хітрая ўдава» Вольфа-Ферары на сцэне Опернага тэатра Ніцы, партыя Берты у оперы «Прарок» Джакома Меербера і партыя Віялеты ў «Травіята» Джузэпэ Вердзі у Буэнас-Айрэсе. Вядомы італьянскі рэжысёр Франка Дзэфірэлі назваў імёны «трох вялікіх Травіят» — Марыі Калас, Тэрэзы Стратас і Вікторыі Лук’янец. У рэпертуары спявачкі творы ўкраінскіх кампазітараў: Мікалая Лысенкі, Кірыла Сцяцэнка, Якава Стэпнага, Льва Равуцкага, Барыса Ляташынскага, Міраслава Скорыка, Ляўка Калодуба, Леапольда Яшчанка, Валянціна Сільвестрава, Юрыя Ішчанка, Лесі Дычка. Яе бельканта параўноўваюць з галасамі прымадонаў мінулага стагоддзя Амеліты Галі-Курчы і Адэліні Паці. У яе рэпертуары больш за 50 вядучых партый на сямі мовах, а гастрольны графік складзены на гады наперад. На канцэртах Вікторыі Лук’янец часта побач з опернымі арыямі ганаровае месца займаюць украінскія народныя песні, якія яна выконвае як з сімфанічнымі, так і з народнымі аркестрамі. 22 жніўня 2014 года ў Кіеве адбыўся канцэрт «Скарбы Украінскай народнай песні», на якім Вікторыя Лук’янец спявала ў суправаджэнні Нацыянальнай заслужанай капэлы бандурыстаў Украіны імя Г. І. Майбарады. Асабістае жыццёУжо шмат гадоў запар Вікторыя Лук’янец з мужам і дачкой жывуць у Аўстрыі, дзе яна салістка Венскай оперы. А з 1998 года яшчэ і незалежная выканаўца. Пляменніца Вікторыі Саламія Лук’янец у 2011 годзе стала «Гонарам краіны» у намінацы «Рэдкі талент». Узнагароды
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia