Вікіпедыя:Адмена праўкіАдмена праўкі — рэдагаванне, якое адмяняе некаторыя раней зробленыя змены старонкі. Пры адмене правак іншых удзельнікаў варта кіравацца правілам пра недапушчальнасць войн правак і пажадана пазначаць прычыну адмену ў полі апісання. Як адмяніць праўкуЧасцей за ўсё адмена праўкі ўжываецца для ліквідацыі наступстваў вандалізму, гэта можа зрабіць любы наведвальнік Вікіпедыі. У першую чаргу трэба перайсці да гісторыі правак старонкі і з дапамогай параўнання версій вызначыць, якія менавіта праўкі былі вандальнымі. Калі вандальная праўка адна, проста пстрыкніце на спасылцы (адкат) каля яе:
Калі ёсць некалькі вандальных правак, то пазначце ў левым слупку радыёкнопак апошнюю добрую версію, у правым — апошнюю сапсаваную, а затым націсніце кнопку «Параўнаць азначаныя версіі»:
Пасля гэтага на старонцы параўнання версій пстрыкніце па спасылцы (адкат) у правым верхнім вуглу табліцы. У абодвух выпадках пасля націскання (адкат) вы пераходзіце да рэдагавання старонкі з паведамленнем
Вяртанне да ранейшай версііАле калі вы адмяняеце праўку або праўкі, якія не апошнія ў гісторыі правак, то можа атрымацца так, што MediaWiki не зможа іх выдаліць са зместу старонкі, тады вы ўбачыце паведамленне
У гэтым выпадку прыходзіцца рабіць вяртанне да ранейшай версіі. Перайдзіце да апошняй добрай версіі:
Затым на той старонцы націсніце спасылку «правіць». На ўзніклай старонцы рэдагавання зверху будзе паказана папярэджанне пра тое, што вы рэдагуеце старую версію старонкі. Уручную дадайце карысныя змены, зробленыя пасля вандальных правак, і запішыце старонку. Апісанне адменыMediaWiki прапануе аўтаматычнае апісанне праўкі «Адкат праўкі <нумар праўкі> удзельніка <імя ўдзельніка>» (да якога можна дадаць свой кароткі каментарый) толькі пры адмене адной праўкі. У выпадках, калі аўтаматычнае апісанне адсутнічае, рэкамендуецца дадаваць у поле апісання змен зразумелы каментарый, напрыклад:
Дадатковыя спосабыУдзельнікі з дадатковымі правамі маюць больш хуткія спосабы вяртання да папярэдняй версіі старонкі.
Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia