Вікіпедыя:Апісанне зменАпісанне змен — кароткае апісанне зробленай праўкі, дададзенае ў поле ўводу «Тлумачэнне» пад акном рэдагавання. Гэта поле неабавязкова для запаўнення, але пажадана, бо дазваляе тлумачыць іншым удзельнікам прычыну сваіх дзеянняў. У некаторых выпадках гэтае поле запаўняецца аўтаматычна. Не пакідайце поле каментарыя пустым. Нават кароткі каментарый лепей за яго адсутнасць. Асабліва важны каментарый пры выдаленні блока тэксту, каб пры праглядзе гісторыі змен старонкі іншыя ўдзельнікі атрымалі аргументы, што выдаленне не было вандалізмам.
ХарактарыстыкіПоле апісання змен (каментарыя) можа ўмясціць радок да 1000 сімвалаў. У апісанні змен інтэрпрэтуюцца толькі ўнутраныя вікі-спасылкі (з колерам у залежнасці ад існавання мэтавай старонкі) і інтэрвікі і афармляецца тэкст /* загалоўка раздзела */. Усе астатнія магчымасці вікіразметкі, у тым ліку вонкавыя спасылкі, тэгі HTML і MediaWiki, шаблоны і функцыі парсера, не працуюць. Для праверкі таго, як будзе выглядаць каментарый, можа быць ужыта кнопка «Як будзе». Апісанні правак могуць схоўвацца адміністратарамі, але гэта робіцца толькі ў надзвычайных выпадках. Дзе ўжываюцца гэтыя каментарыі
Калі старонка была перакладзена з іншамоўнай вікіпедыі, то ў каментарыі можна пазначаць крыніцу перакладу, каб тым самым захоўваць аўтарскае права. Для спрашчэння такога пазначэння можна скарыстацца наступнай магчымасцю: скапіраваць поўны URL перакладзенай старонкі з адраснага радка браўзера і ўставіць яго ў поле апісання змен, тады пры перадпраглядзе і захаванні такі радок аўтаматычна будзе разгорнуты ў вікіспасылку на старонку з даданнем «крыніца — » наперадзе (напрыклад, скапіраваны і ўстаўлены адрас Настройка папярэджанняКалі вы часта забываецеся запоўніць поле апісання змен перад захаваннем праўкі, то можаце дазволіць Вікіпедыі нагадваць пра гэта: у параметрах выберыце ўкладку «Праца» і ўключыце опцыю «Папярэджваць пра пустое поле тлумачэння праўкі (або апісанне стандартнай адмены)». Аўтаматычнае апісанне зменАўтаматычнае апісанне праўкі ў Вікіпедыі дадаецца праграмай MediaWiki ў наступных выпадках:
Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia