Вікіпедыя:Вікіданыя![]() Вікіданыя (англ.: Wikidata) — праект Фонду «Вікімедыя», накіраваны на стварэнне свабоднай і адкрытай базы дадзеных і ведаў. У сакавіку 2013 года была дасягнутая першая мэта праекту — перанос і цэнтралізацыя міжмоўных спасылак у Вікіданых (раней інтэрвікі-спасылкі захоўваліся ў кожным артыкуле на кожнай мове). У будучыні, дзякуючы Вікіданым, будзе магчымым даданне адтуль звестак у шаблоны-карткі і іншыя месцы. Калі вы маеце пытанні пра праект «Вікіданыя» і яго працу ў Беларускай Вікіпедыі, звяртайцеся на Форум або да адміністратараў. Міжмоўныя спасылкі (Крок I)Кожны артыкул Вікіпедыі, які злучаны з аб’ектам Вікіданых, паказвае ў бакавой панелі злева спасылкі на адпаведныя артыкулы на іншых мовах. Калі ў тэксце артыкула прысутнічаюць звычайныя інтэрвікі-спасылкі, яны будуць дададзеныя ў агульны шэраг спасылак у панелі, а калі ёсць спасылка на тую ж мову з Вікіданых, яна будзе заменена спасылкай з тэксту артыкула. Калі артыкул злучаны з аб’ектам Вікіданых, побач з уласнымі спасылкамі артыкула ў ім будуць паказаныя ўсе спасылкі, якія мае той аб’ект. Калі здараецца канфлікт спасылак (спасылка на адну мову з Вікіданых і самаго артыкула), перавага аддаецца спасылцы з самаго артыкула. Гэта не скасоўвае іншыя спасылкі з Вікіданых — яны будуць паказаныя. Калі артыкул не злучаны з аб’ектам Вікіданых, усё будзе працаваць як раней: калі ёсць спасылкі ў тэксце, то яны будуць паказаныя. Можа здарыцца, што патрэбны аб’ект ужо ёсць у Вікіданых, але ён яшчэ не быў злучаны з артыкулам у беларускай Вікіпедыі. Пазней у часе апрацоўкі гэта будзе выпраўлена. Праца з міжмоўнымі спасылкамі ў ВікіданыхСтварэнне артыкулаў
Перанос артыкулаў
НазваВарыянт «Вікідадзеныя» з пункту гледжання беларускай акадэмічнай літаратурнай мовы з’яўляецца памылковым, бо ў літаратурнай норме няма назоўніка «дадзеныя», а здаўна ёсць назоўнік «даныя». Лінгвістычнае абгрунтаванне выбару тэрміна «даныя». Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia