Вікіпедыя:WPCleaner
WPCleaner — інструмент для выканання розных паўаўтаматычных задач, у тым ліку выпраўлення спасылак на неадназначныя старонкі, праверкі Вікіпедыі, выпраўлення арфаграфіі, дапамогі ў перакладзе артыкулаў з іншамоўных раздзелаў. Праграма ўжо працуе ў 56 раздзелах і можа быць сканфігуравана для працы ў любым іншым раздзеле. Перакладзена часткова на 31 мову, можна дадаваць свае пераклады. Праграма напісана на мове Java і запускаецца на любым камп’ютары з усталяванай Java SE 8.0 або большай. Усталяванне WPCleaner даволі простае. Крынічны код знаходзіцца на GitHub. ВыкарыстаннеWPCleaner — гэта інструмент, які распрацаваны з мэтай дапамогі ў розных задачах, асабліва пры выпраўленні спасылак на старонкі неадназначнасцяў, праверках Вікіпедыі, выпраўленні памылак друку і арфаграфіі, а таксама дапамагае перакладаць артыкулы з іншых вікі. Некаторыя спасылкі, якія могуць вам дапамагчы пры карыстанні WPCleaner:
І некаторыя спасылкі для глабальнага канфігуравання WPCleaner на вікі:
Нягледзячы на тое, што інструмент дазваляе ўдзельнікам абыходзіць перасылкі ў адно дзеянне, памятайце таксама пра en:WP:NOTBROKEN. Не ўсе перасылкі трэба абыходзіць, асаблівая таму, што некаторыя з іх — заглушкі для артыкулаў, якія трэба зрабіць у будучыні. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia