Вілем Матэзіус
Ві́лем Матэзіус (3 жніўня 1882, г. Пардубіцы, Чэхія — 12 красавіка 1945) — чэшскі мовазнавец. Заснавальнік і прэзідэнт Пражскага лінгвістычнага гуртка. Стрыечны брат паэта і перакладчыка Богуміла Матэзіуса. Скончыў Карлаў універсітэт у Празе, з 1912 года яго прафесар. Навуковая дзейнасцьДаследаваў агульную лінгвістыку, англійскую мову, характаралогію мовы, пад якой разумеў супастаўленне элементаў розных моў для выяўлення тыповых уласцівасцей пэўнай мовы. Адзін з заснавальнікаў функцыянальнай лінгвістыкі. Абгрунтаваў сінхронны падыход да вывучэння мовы («Пра патэнцыяльнасць моўных з'яў», 1911). Распрацаваў тэорыю актуальнага члянення сказа. Аўтар прац «Чэшская мова і агульная лінгвістыка» (выд. 1947), «Функцыянальны аналіз сучаснай англійскай мовы на аснове агульнай лінгвістыкі» (выд. 1961). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia