Вілем Шыбар
Вілем Шыбар, нямецкі варыянт — Вільгельм Шыбер (н.-луж.: Wylem Šybaŕ, ням.: Wilhelm Schieber, 21 лістапада 1887, вёска Высока каля горада Веташаў, Германія — 3 снежня 1974, Веташаў, ГДР) — ніжнялужыцкі мастак і педагог. БіяграфіяНарадзіўся 21 лістапада 1887 года ў сялянскай сям’і ў лужыцкай вёсцы Высока ў ваколіцах горада Веташаў. З 1902 па 1908 год навучаўся ў педагагічным вучылішчы ў горадзе Стара-Дарбня. Пасля Першай сусветнай вайны працаваў настаўнікам у Берліне, Нойцэле і Хайнерсбруку. Падчас сваёй выкладчыцкай дзейнасці займаўся жывапісам. У 1943 годзе ў сувязі з павелічэннем глухаты выйшаў на пенсію. Вярнуўшыся на радзіму ў Веташаў, прысвяціў сябе цалкам жывапісу. У 1948 годзе ўступіў у Асацыяцыю лужыцкіх мастакоў, у 1956 годзе — у Таварыства выяўленчых мастацтваў ГДР. Творы Вілема Шыбара захоўваюцца ў Сербскім доме ў Будзішыне. Узнагароды
Памяць
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia