Муж збройны ў шышаку на белым кані, бегам быццам пушчаным, сядло на ім і чапрак чырвоны, аж да капытоў конскіх распасцёрты, з траякімі залатымі махрамі, у полі таксама чырвоным; у правай руцэ меч аголены, узняты ўверх, быццам для ўдару трымае; а злева, дакладней, на плячы яго шчыт, з двума залатымі крыжамі ў адзін злучанымі.
Арыгінальны тэкст(польск.)
Mąż zbrojay w szyszaku na białym koniu, do biegu niby zapędzonym, siodło na nim i czaprak czerwony, aż do kopyt końskich rozwlekły, z trojaką złotą frandzłą, w polu także czerwonym; w prawej ręce miecz goły wyniesiony w górę, jakby do cięcia trzyma; w lewej zaś, czyli raczej na barku jego tarcza, ze dwiema krzyżami złotemi w jeden spojonemi.
Б. Кёне ўдакладняе, што тым часам шчыт ў вершніка быў чырвонага колеру[5].
Гісторыя
Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў ваяводства сталі і ваеннымі акругамі[6], якія фармавалі тэрытарыяльнае воінскае падраздзяленне — частку войска, «пры якой ёсць харугва (сцяг) або значок»[7].
Для яўнага адрознення ад каронных і пазначэння належнасці ваяводстваў да Вялікага княства Літоўскага, Статутам 1566 года было вызначана, што ўсе ваяводскія харугвы на пярэднім баку маюць выяву вялікакняжацкага герба «Пагоні»[8]. У 1564—1566 гадах усе ваяводствы атрымалі харугвы адзінага ўзору з дзяржаўнага скарбу. Вялікая харугва ваяводства ўяўляла сабой аднакаляровае прамавугольнае палотнішча ў «трыццаці і пяці локцяў» даўжынёй з дзвюма касіцамі[9].
Барташ Папроцкі паведамляе, што ў яго час (1584) Віленскае ваяводства ўжывала тры гербы[10]:
↑Левко О. Н. Средневековые территориально-административные центры северо-восточной Беларуси: Формирование и развитие — Мн.: Беларуская навука, 2004. — C. 87 — ISBN 985-08-0602-8.