Вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1609—1618 гадоў
Вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай, таксама Дзмітрыяда — узброены канфлікт між Масковіяй і Рэччу Паспалітай у 1609—1618 гадах. Адна з асноўных падзей Смутнага часу ў Расіі. Рэч Паспалітая скарысталася гэтым перыядам, каб вылучыць на маскоўскі сталец Ілжэдзмітрыяў, і пасля заключэння расійска-шведскай угоды ў 1609 годзе абвясціла вайну. У 1610 годзе польска-літоўскія войскі на два гады акупавалі Маскоўскі Крэмль, пасля чаго Швецыя разарвала мір і сама распачала вайну з Расіяй. Калі Уладзіслаў Ваза, абраны маскоўскім царом, паспрабаваў навяртаць насельніцтва ў каталіцтва, выбухнула паўстанне Мініна і Пажарскага, якое выгнала польска-літоўскія сілы з Масквы. У 1613 годзе царом быў абраны Міхаіл Раманаў, сын маскоўскага патрыярха Філарэта, з якога пачалася дынастыя Раманавых. Ваенныя дзеянні працягваліся да 1617 года і скончыліся перамір’ем, паводле якога Рэч Паспалітая атрымала тэрытарыяльныя заваёвы, аднак незалежнасць Масковіі захавалася. Перадумовы![]() Пад канец XVI — у пачатку XVII стагоддзяў Масковія знаходзілася ў стане палітычнага і эканамічнага крызісу. Па смерці цара Івана IV Грознага ў 1584 годзе і яго сына Дзмітрыя ў 1591 пачалася барацьба за царскі трон. У 1598 годзе на царства быў пастаўлены Барыс Гадуноў, перарваўшы шматгадовае панаванне Рурыкавічаў. Нязгодныя з такім выбарам лічылі, што царэвіч Дзмітрый жывы, таму валадарства Гадунова незаконнае. Сітуацыя да таго ж ускладнілася вялікімі замарозкамі 1601—1603 гадоў, пэўна, выкліканым вывяржэннем вулкана ў Паўднёвай Амерыцы. Пачаўся вялікі голад, ад якога памерлі каля паўмільёна чалавек. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia