Калюмны (герб)
Калю́мны, таксама Слупы Гедыміна — родавы знак Гедымінавічаў, пазней адзін з дзяржаўных сімвалаў Вялікага Княства Літоўскага. У чырвоным полі тры белыя слупы, злучаныя ўнізе. ПаходжаннеПаходжанне «Калюмнаў» пэўна не вядома. Паводле легенды пра Палемона (пачатак XVI ст.), гэта герб аднаго з родаў рымскіх перасяленцаў і ім карысталіся яго нашчадкі — велікакняжацкі род Гедзімінавічаў. Некаторыя даследчыкі звяртаюць увагу на візуальнае падабенства «Калюмнаў» і аднаго са знакаў княжацкага роду Рурыкавічаў — «Трызуба», абодва знакі гэта аснова ў выглядзе перавернутай літары «П» з дадатковымі элементамі. На карысць такой версіі могуць сведчыць шматлікія сваяцкія сувязі паміж літоўскімі князямі і рознымі галінамі Рурыкавічаў. Таму частка даследчыкаў выводзіць «Калюмны» проста ад «Трызуба» і яго варыяцый[1]. Магчыма, спачатку «Калюмны» былі знакам Полацкага княства, разам з якім перайшлі да Вялікага Княства Літоўскага[2].
Падчас раскопак у Гродне знойдзена цэгла часоў Вітаўта з адной з найбольш ранніх выяў «Калюмнаў». У гэтага варыянта ёсць «хвосцік», які, на думку некаторых[хто?] аўтараў, яшчэ болей збліжае «Калюмны» са знакамі Рурыкавічаў[3]. Паводле Мацея Стрыйкоўскага, «рускія хронікі» сведчылі, што «Калюмны» як знак ужываў яшчэ старэйшы брат Гедыміна — Віцень, ён меў пячатка з выявай трох веж, што нагадвала трызуб[4]. ГісторыяВялікае Княства ЛітоўскаеПачатак ужывання сімвала як дзяржаўнага звязвалі з княжаннем Гедыміна, таму і называлі знак «Слупамі Гедыміна». Аднак, упершыню «Калюмны» пэўна сустракаюцца на манетах Вялікага Княства Літоўскага пасля 1386 года. У Грунвальдскай бітве 1410 года на сцягах 10 з 40 харугваў Вялікага Княства Літоўскага была выявай «Калюмнаў». Паводле Яна Длугаша, бо такім знакам Вітаўт кляйміў сваіх коней. Некаторыя даследчыкі лічаць гэтыя харугвы надворнымі, у адрозненне ад зямельных са сцягамі з «Пагоняй»[1]. Таксама ёсць версія, што «Калюмны» былі знакам Полацкага княства, якое з 1386 годзе перайшло ў непасрэднае ўладанне вялікіх князёў літоўскіх. Магчыма былы зямельны знак ужывалі як увасабленне агулам Русі, тым часам як «Пагоня» побач увасабляла Літву[1], у такім значэнні «Калюмны» перасталі ўжываць са згасаннем дынастыі Ягелонаў. Вядомы адзінкавыя помнікі, дзе «Калюмны» — шляхецкі герб. Галерэя
Літоўская Рэспубліка
«Слупы Гедыміна» ўжываліся літоўскім нацыянальным рухам, які набіраў сілу і папулярнасць на пачатку ХХ ст. Пасля ўтварэння Літоўскай Рэспублікі ў 1918 годзе сімвал выкарыстоўваўся літоўскай арміяй, авіяцыяй, дзяржаўнымі ўстановамі, рознымі арганізацыямі, на грошах і ордэнах. Савецкі Саюз![]() Пасля анексіі Літвы Савецкім Саюзам сімвал быў забаронены. Выкарыстоўваўся літоўцамі як сімвал пратэсту. У адрозненні ад «Пагоні» намаляваць яго было значна лягчэй. Падчас «Спяваючай рэвалюцыі» канца 1980-х гадоў, «Калюмны» сталі знакам рэфарматарскага руху Саюдзіс. Сучаснае выкарыстанне«Слупы Гедыміна» знаходзяцца на гербе Сейма Літвы і ў эмблемах літоўскіх узброеных сіл: сухапутных сіл, ваенна-паветраных сіл, ваенна-марскога флоту, ваеннай паліцыі, добраахвотніцкіх сіл нацыянальнай абароны. «Слупы Гедыміна» таксама выяўлены на гербах Старога Тракая, Тракайскага раёна самакіравання і Шымкайчаў. Сімвал таксама выкарыстоўваецца на многіх помніках па ўсёй краіне. У Беларусі «Калюмны» выкарыстоўваюцца ў першую чаргу грамадствам і беларускай дыяспарай, на афіцыйным узроўні выяўлены на гербе пасёлка Брагіна, а таксама на помніку князю Гедыміну ў Лідзе. Ва Украіне выяўлены на гербе Жытомірскай вобласці. Пасля расійскага ўварвання ва Украіну герб выкарыстоўвалі беларускія часці, якія ваююць на баку Украіны.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia