Віленскі саміт Усходняга партнёрстваВіленскі саміт Усходняга партнёрства — двухдзённы саміт ініцыятывы Еўрасаюза «Усходняе партнёрства», які адбыўся 28 — 29 лістапада 2013 года ў Вільні у Палацы кіраўнікоў. ГісторыяУ саміце прынялі ўдзел усе лідары краін «Усходняга партнёрства»: прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, Арменіі Серж Саргсян, Грузіі Георгій Маргвелашвілі, прэм’ер-міністр Малдовы Юрый Лянкэ, прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей[1]. Еўрапейскі Саюз прадстаўлялі: прэзідэнт Еўрапейскага савета Герман ван Рампёй, старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу, прэзідэнт Еўрапарламента Марцін Шульц, вярхоўны прадстаўнік ЕС па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Кэтрын Эштан, камісары ЕС па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі суседства Штэфан Фюле і гандлю Карэл дэ Гюхт. Падчас саміту Грузія і Малдова парафіравалі Пагадненне аб асацыяцыі з ЕС[2]. Тут жа прадугледжвалася падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі і Пагадненне аб паглыбленай і ўсёабдымнай зоне свабоднага гандлю з Украінай, аднак за тыдзень да саміту ўкраінскі ўрад прыпыніў працэс падрыхтоўкі да падпісання[3]. Таксама адмовіўся падпісаць пагадненне аб асацыяцыі з ЕС Азербайджан[4]. Старшыня Еўракамісіі Барозу адпрэчыў прапанову прэзідэнта Украіны Януковіча аб ўдзеле Расіі ў перамовах Украіны з Еўрасаюзам[5], а Марцін Шульц заявіў, што дагавор з Украінай можа быць падпісаны з наступным прэзідэнтам[6]. Гаспадыня саміту прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ не хавала свайго расчаравання і заняла цвёрдую пазіцыю: «Ніякіх здзелак ці змоў з украінскім кіраўніцтвам ЕС дакладна практыкавацца не будзе»[7]. Удзельнікі саміту прынялі Віленскую дэкларацыю, заклікаўшы постсавецкія дзяржавы Усходняй Еўропы і Закаўказзя да правядзення шырэйшых дэмакратычных і эканамічных рэформаў, а таксама заклікаўшы Расію паважаць выбар гэтых краін у інтарэсах еўрапейскай інтэграцыі[8]. Еўрапейская камісія па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства прапанавала бязвізавы ўезд у Шэнгенскую зону грамадзянам Малдовы ў сувязі з тым, што Урад Малдовы паспяхова выканаў усе крытэрыі плана дзеянняў па лібералізацыі візавага рэжыму[9]. Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia