Ільхам АліеўІльхам Гейдар аглы Аліеў (азерб.: İlham Heydər oğlu Əliyev, Илһам Һејдәр оғлу Әлиев, 24 снежня 1961, Баку, Азербайджанская ССР) — азербайджанскі палітычны, дзяржаўны і спартыўны дзеяч; Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Азербайджана (з 1997), прэм'ер-міністр Азербайджана (2003), затым прэзідэнт Азербайджана (з 2003). БіяграфіяСкончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін. З 1985 года выкладаў у гэтай ВНУ. З 1991 года займаўся камерцыйнай дзейнасцю. У 1994 годзе прызначаны першым віцэ-прэзідэнтам Дзяржаўнай нафтавай кампаніі Азербайджанскай Рэспублікі. У 2000 годзе стаў першым намеснікам старшыні кіруючай партыі ««Новы Азербайджан»». У 2001 годзе прызначаны старшынёй парламенцкай дэлегацыі Азербайджана ў ПАСЕ. З 4 жніўня па 4 лістапада 2003 года — прэм'ер-міністр Азербайджана. 31 кастрычніка 2003 года стаў Прэзідэнтам Азербайджана. 15 кастрычніка 2008 года абраны прэзідэнтам на другі тэрмін. 9 кастрычніка 2013 года ў Азербайджане адбыліся чарговыя прэзідэнцкія выбары, па выніках якіх Ільхам Аліеў пераабраны на трэці тэрмін. Узнагароды і званні
Гл. таксамаЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia