Шэнгенская зона
Шэнгенская зона ўключае ў сябе 29 еўрапейскіх дзяржаў, якія ўхвалілі аднайменнае пагадненне, падпісанае ў мястэчку Шэнген (Люксембург) у 1985 годзе. Шэнгенская зона нагадвае нейкую дзяржаву, створаную для міжнароднага турызму з памежным кантролем пры ўездзе і выездзе з зоны, але без памежнага кантролю ўнутры. Дадзеныя правілы былі ўключаны ў правілы Еўрапейскага Саюза законам Амстэрдамскага дагавора ў 1999, хоць Шэнгенская зона афіцыйна ўключае тры краіны, якія не ўваходзяць у ЕС, і дэ-факта ўключае тры еўрапейскія мікра-дзяржавы: Манака, Сан-Марына і Ватыкан. Усе краіны ЕС, акрамя Вялікабрытаніі і Ірландыі, абавязаліся увайсці ў Шэнгенскую зону, і ўсе, апрача Кіпра, ужо зрабілі гэта. Стана на канец студзеня 2025 года, зона ахоплівае плошчу ў 4.595.131 км ², на якой жыве звыш 450 млн чалавек. Шэнгенскія правілы ўводзяць ліквідацыю памежнага кантролю паміж дзяржавамі, якія ўвайшлі ў зону, і адначасова ўмацаванне пагранічнага кантролю з дзяржавамі, якія мяжуюць з зонай. Таксама краіны абавязваюцца весці адзіную палітыку ў дачыненні да часова прыбываемых асоб, узгадненне кантролю на знешніх межах і развіваць паліцэйскае і судовае супрацоўніцтва. Для пасведчання асобы можа выкарыстоўвацца пашпарт або карта грамадзяніна ЕС. Часам можа ўводзіцца памежны кантроль паміж некаторымі краінамі Шэнгенскай зоны. ЧленстваНа гэты момант Шэнгенская зона складаецца з 29 дзяржаў, усё акрамя чатырох — члены Еўрапейскага Саюза. Дзве краіны з нечленаў ЕС — Ісландыя і Нарвегія — уваходзяць у Скандынаўскі пашпартны саюз і афіцыйна класіфікаваны як дзяржавы, звязаныя з Шэнгенскай дзейнасцю ЕС. Яшчэ дзве, Швейцарыя і Ліхтэнштэйн, увайшлі ў зону на тых жа ўмовах. Дэ-факта Шэнгенская зона ўключае некалькі мікрадзяржаў, якія падтрымліваюць адкрытыя ці паўадкрытыя межы з краінамі Шэнгенскага пагаднення. Перад поўным уводам Шэнгенскіх правіл краіна павінна атрымаць ацэнку гатоўнасці ў чатырох абласцях: паветраныя межы, візы, паліцэйскае супрацоўніцтва і абарона персанальных даных. У ролі ацэньвальных выступаюць адмысловыя эксперты з ЕС. Бягучы склад
а. ↑ Дзяржавы па-за ЕС,[2] але ў шэнгенскай зоне. Чаканыя ўваходжанні
Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia