Вільгельміна Страндберг
Вільгельміна Страндберг (шведск.: Maria Wilhelmina Strandberg; 6 лістапада 1845 — 16 кастрычніка 1914) — шведская оперная спявачка (мецца-сапрана), выступала ў Каралеўскай оперы ў Стакгольме ў 1867—1903 гадах у ролі субрэткі. БіяграфіяНарадзілася ў Стакгольме ў 1845 годзе, была дачкой музычнага педагога і арганіста Вільгельма Сёрлінга і Марыі Эліса Урэтман. Выхоўвалася ў музычнай сям’і і ў 1862—1865 гг. вучылася сольным спевам у Каралеўскай вышэйшай музычнай школе ў Стакгольме. Яе выкладчыкамі былі Юліус Гюнтэр, Ісак Альберт Берг і Фрэдрыка Стэнхамар. Дэбют Вільгельміны адбыўся 18 кастрычніка 1867 года ў Каралеўскім тэатры ў ролі Жаннет у оперы комік Нікаля Ізуара «Джаконда». Вясной 1868 года яе прынялі ў Драматычны тэатр, дзе яна гуляла ролі субрэтак. Неўзабаве ёй пачалі давяраць ролі ў класічнай оперы: Цэрліны ў «Доне Жуане», Керубіна ў «Вяселлі Фігара», Мікаэлы ў «Кармэн», Магдалены ў шведскай прэм’еры «Нюрнбергскіх майстэрзінгераў», Марты ў «Фаўсце», Паміна ў «Чароўнай флейце» . У 1878 годзе яна выйшла замуж за служачага мытні Улафа Страндберга, сына актрысы Аўроры Вільгельміны Страндберг і опернага спевака Улафа Страндберга Старэйшага. 18 кастрычніка 1892 года, калі Вільгельміна выканала ролю маркізы ў «Дачцэ палка», на святкаванні яе 25-годдзя працы ў Драматычным тэатры яна была ўзнагароджана залатым медалём Літаратуры і мастацтваў (Швецыя). Вільгельміна пакінула оперную сцэну ў лістападзе 1903 года. У 1908 годзе яе прынялі ў Шведскую каралеўскую музычную акадэмію. Вільгельміна Страндберг памерла ў Стакгольме ў 1914 годзе. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia