Вільгельм Краеўскі

Вільге́льм Крае́ўскі
Wiłhelm Krajewski
Заснавальнік гуты шкла Нёман
Дата нараджэння 9 красавіка 1860(1860-04-09)
Дата смерці 29 чэрвеня 1905(1905-06-29) (45 гадоў)

Вільгельм Краеўскі (польск.: Wilhelm Krajewski; 9 красавіка 1860 — 29 чэрвеня 1905) — польскі прадпрымальнік, інжынер, прамысловец, адзін з заснавальнікаў гуты шкла «Нёман» і таварыства Браты Краеўскія «Барысаў».

Біяграфія

У 1870—80 гг. працаваў інжынерам-тэхнолагам на шклозаводзе Сяргея Мальцова ў Дзяцькаве Арлоўскай губерні. Там пазнаёміўся з мастаком шкла Юліусам Столе, які паходзіў з Багеміі. Разам з Ю. Столе яны пераехалі ў Бярозаўку, дзе арэндавалі шкляную гуту памешчыка Зянона Ленскага ва ўрочышчы Устронь, дзе дагэтуль вырабляліся толькі піўныя бутэлькі.

Таварыства «Старая Гута» Краеўскага і Столе існавала ў 1891—1903 гг.

Прамыслоўцы замовілі для шклозавода нямецкае абсталяванне (дзесяцісільны локамабіль), перабудавалі печ, усталявалі ручны прэс для вытворчасці шклянак і запусцілі шліфоўню. Колькасць працоўных на прадпрыемстве павялічылася да 148 чалавек, вакол прадпрыемства стала ўтварацца цэлае працоўнае паселішча.

Ленскі не жадаў прадаваць свой завод, таму ў 1894 годзе Краеўскі і Столе пабудавалі другі завод на паравой цяге, так званую «Новую Гуту», а ў 1898 годзе яны выкупілі канкурэнтную гуту ў Бярозаўцы, якая была ў даўгах, заснаваную кампаніяй Бонэра, Каплінскага і Трубовіча. Паміж гутамі ў 1894 годзе праклалі тэлефонную лінію — першую ва ўсім Лідскім павеце. На кожным з заводаў у 1897 годзе працавала больш як па 100 чалавек.

Свае новае аб’яднанае прадпрыемства кампаньёны назвалі «Нёман», па імені ракі Нёман, з берагоў якой браўся пясок для вытворчасці шкла. Гэтая гандлёвая марка стала прэстыжнай і шырока вядомай не толькі ў Расійскай імперыі, але і за яе межамі.

У 1897 годзе Краеўскі і Столе заснавалі фабрыку багемскага шкла для вокнаў, на станцыі Ганцавічы ў Слуцкім павеце, а ў 1899 годзе В. Краеўскі на паях з В. Панкевічам перакупілі гуту ў Новабарысаве ў збанкрутавалага ігуменскага купца Беркі Кабакова. Прадпрыемства атрымала назву Таварыства Браты Краеўскія «Барысаў».

У 1902 году вытворчасць у Ленскага ў Старой Гуце, не вытрымаўшы канкурэнцыі, спынілася.

У 1905 годзе здарылася трагедыя — Вільгельм Краеўскі патануў у Нёмане.

Некаторы час у бізнэсе ўдзельнічала ўдава Вільгельма Краеўскага — Казіміра. Пазней яна саступіла сваю долю ў фірме «Столе і Краеўскі» Юліюсу Столе і разам са сваімі сынамі стала развіваць актывы ў Новабарысаве[1].

Таким чынам Столе стаў адзіным гаспадаром завода, выкупіўшы долю ў спадчыннікаў Краеўскага. Але гэта была фармальнасцю таму, што сыны Столе — Браніслаў і Фелікс — яшчэ раней ажаніліся на дачках Краеўскага — Яніне і Станіславе.

Крыніцы

Спасылкі


Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya