Вільфрыд Войніч
Вільфрыд Войніч, Міхаіл Леанардавіч Войніч (польск.: Michał Habdank Wojnicz, 31 кастрычніка 1865, Цяльшай, Літва — 19 сакавіка 1930, Нью-Ёрк) — дзеяч народніцкага і польскага сацыялістычнага руху, бібліяфіл і антыквар, першаадкрывальнік знакамітага «Рукапісу Войніча». Муж Этэль Ліліян Войніч. БіяграфіяВучыўся ў Шаўляйскай і Сувалкаўскай гімназіях, Віленскім рэальным вучылішчы. Вёў рэвалюцыйную работу ў Расіі, Польшчы, на Беларусі і Украіне. Разам з гродзенскімі нарадавольцамі і дзеячамі польскай рабочай партыі «Пралетарыят» удзельнічаў у падрыхтоўцы плана ўцёкаў палітычных зняволеных з варшаўскай цытадэлі. У 1885 годзе арыштаваны ў Коўне за ўдзел у польскай сацыял-дэмакратычнай партыі I Пралетарыят. Прабыўшы 18 месяцаў у Варшаўскай цытадэлі, высланы на 5 гадоў ва Усходнюю Сібір, ў сяло Тунка у Забайкаллі. У 1890 годзе быў пераведзены ў Іркуцк, а затым у Балаганск, але па дарозе бег і праз паўгода апынуўся ў Лондане. Удзельнічаў у выданні часопісу «Free Russia» («Свабодная Расія»), адзін з заснавальнікаў у 1891 годзе Фонду вольнай рускай прэсы. Перапісваўся з Пляханавым, Верай Засуліч, П. Л. Лаўровым. У 1894 годзе разам з жонкай старыў «Саюз кніганош» з мэтай дастаўкі рэвалюцыйнай літаратуры ў Расійскую імперыю, у канцы 1890-х гадоў адышоў ад палітычнай дзейнасці. У 1902 годзе ажаніўся з Этэль Ліліян Буль, дачкой вядомага англійскага матэматыка Джорджа Буля, які сімпатызаваў рэвалюцыйнаму руху. Этэль Ліліян Войніч — пісьменніца, аўтар папулярнага ў Расіі, а пасля і ў СССР рамана «Авадзень». У пачатку XX стагоддзя Войнічы эмігравалі ў ЗША. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia