Крысці́на Дро́быш, у дзявоцтве Каза́к (нар. 22 верасня1990, Мінск) — беларуская актрыса тэатра і кіно. Адна з заснавальніц праекта агучкі дзіцячых кніг «Кніжны воз»[2][3][4].
У дзяцінстве займалася ў мастацкай школе, спартыўнай секцыі (лёгкая атлетыка), школе бальных, народных і класічных танцаў, вакальна-эстраднай студыі «Імпульс», вакальна-эстраднай студыі прадзюсарскага цэнтра «Беларусы» пад кіраўніцтвам Валерыя Шмата[5].
У снежні 2021 года праз немагчымасць працаваць па палітычных прычынах на радзіме[8] вымушана пераехала ў Варшаву.
У 2020-2022 гадах — у незалежнай тэатральнай трупе «Купалаўцы»[9].
Увосень 2020 года разам з Міхасём Бутыліным заснавала аўдыёвыдавецтва «Кніжны воз», якое займаецца агучкай кніг на беларускай мове.
У верасні 2023 года прыняла ўдзел у Першым кангрэсе беларускай культуры ў эміграцыі ў Варшаве, у дыскусіі «Выдавецкая справа: праблемы і магчымасці»[10].
Водгукі
Журналіст тэлеканала Белсат Зміцер Міраш у сваім аглядзе дзесяці найбольш важных беларускіх кніжак 2023 года адзначыў, што «найвышэйшай прэміі за ўнёсак у беларускую кніжную справу заслугоўвае Крысціна Дробыш… Менавіта дзякуючы ейнаму голасу беларускія дзеткі знаёмяцца з Віня-Пыхам і Пітэрам Пэнам на „Кніжным возе“, а тысячы дарослых — з творамі Святланы Алексіевіч на „Камунікаце“»[11].
Ролі ў тэатры
Дзяўчына («Паўлінка» Я. Купала);
Фрэйліна («Чорная панна Нясвіжа» А. Дудараў);
Дзяўчына («Ноч на Каляды» М. Гогаль);
Хадоська («Людзі на балоце» І. Мележа);
Зося («Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча);
Пакаёўка («Чайка» А. Чэхаў);
Сафія («Шабаны» А. Бахарэвіча);
Аля («Дзве душы» М. Гарэцкага);
Таццяна («Каханне як мілітарызм» П. Гладзіліна);
Каралева ў маладосці («Юбілей ювэліра» Н. Маколіф);
Даша («Зямля Эльзы» Я. Пуліновіч);
Шырлі Ўэйд («Вешальнікі» М. Макдонаха);
Агапка («Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» паводле Я. Баршчэўскага);
Кардэлія, дачка караля Ліра («Кароль Лір» У. Шэкспір);