ВірусалогіяВірусалогія — навука аб вірусах, якая сканцэнтравана на наступных аспектах вірусаў: іх структура, класіфікацыя і эвалюцыя, шляхі заражэння і выкарыстання клетак-гаспадароў для ўзнаўлення, іх узаемадзеянні з фізіялогіяй і імунітэтам заражанага арганізма, захворванні, якія яны выклікаюць, метады іх ізалявання і размнажэння, і іх выкарыстання ў даследаваннях і тэрапіі. Вірусалогія лічыцца раздзелам мікрабіялогіі і медыцыны. Класіфікацыя
Гісторыя вірусалогііСлова «вірус» з'явілася ў 1599 годзе і першапачаткова азначала «яд» [1]. Самая ранняя форма вакцынацыі, вядомая як варыаляцыя, была распрацавана некалькі тысяч гадоў таму ў Кітаі. Яна звязана з ужываннем матэрыялаў ад хворых на воспу ў мэтах імунізацыі іншых. У 1717 годзе лэдзі Мэры Уортлі Мантэгю назірала за гэтай практыкай у Стамбуле і паспрабавала папулярызаваць яе ў Англіі, але сутыкнулася з вялікім супраціўленнем. У 1796 годзе Эдуард Джэнер распрацаваў больш бяспечны метад, з выкарыстаннем каровінай воспы, каб паспяхова імунізаваць хлопчыка супраць воспы, і гэтая практыка атрымала шырокае распаўсюджанне. Прышчэпкі супраць іншых вірусных захворванняў, у тым ліку паспяховай вакцынацыі супраць шаленства, былі зроблены Луі Пастэрам у 1886 годзе. Прырода вірусаў, аднак, была яшчэ незразумелая для гэтых даследчыкаў. Вірусалогія як навука пачала фарміравацца ў канцы 19 стагоддзя пасля адкрыцця рускім вучоным Дз. І. Іваноўскім у 1892 годзе віруса тытунёвай мазаікі. Узбуджальнік мазаічнай хваробы называўся Дз. І. Іваноўскім па-рознаму, тэрмін «вірус» яшчэ не быў уведзены, іх называлі то «фільтруючыміся бактэрыямі», то проста «мікраарганізмамі». У 1898 годзе галандскі батанік Марцін Беерынк паўтарыў вопыты Дз. І. Іваноўскага і назваў такія мікраарганізмы «фільтруючыміся вірусамі».[2] У скарочаным выглядзе гэта назва і стала пазначаць дадзеную групу мікраарганізмаў. Былі вызначаны вірусы яшчуру (1898) і жоўтай ліхаманкі (1901), потым вірусы — узбуджальнікі шаленства, воспы, поліяміэліту, адру, герпесу. У 1911 годзе Фрэнсіс Раус даказаў вірусную прыроду раку — саркомы Раус (толькі ў 1966 годзе, праз 55 гадоў, яму была ўручана за гэта адкрыццё Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне).[3] Існаванне вірусаў, якія паражаюць бактэрыі (бактэрыяфагі), упершыню было прызнана Фрэдэрыкам Туортам ў 1911 годзе, і, незалежна, Феліксам Д'Эрэлем у 1917 годзе. Той факт, што бактэрыі могуць лёгка быць вырашчаны, прывёў да выбуху даследаванні вірусалогіі. Прычына разбуральнай пандэміі іспанскага грыпу 1918 года была першапачаткова незразумелая. У канцы 1918 года французскія вучоныя паказалі, што «фільтруючыся вірус» можа перадаць захворванне людзям і жывёлам, выконваючы пастулаты Коха[4]. Вірусалогія ў БеларусіНа Беларусі распрацоўка пытанняў вірусалогіі пачалася ў 1924 годзе і звязана з вырабам і выкарыстаннем вакцын супраць воспы і шаленства. Асноўныя навуковыя цэнтры па медыцынскай і ветэрынарнай вірусалогіі — Беларускія НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, эксперыментальнай ветэрынарыі, рыбнай гаспадаркі, БДУ і інш. Распрацаваны актыўныя злучэнні супраць вірусаў грыпу, энцэфаліту і інш., удасканалена сістэма аховы пры даследаванні патагенных узбуджальнікаў хвароб чалавека і жывёл (В. І. Вацякоў, П. Р. Рыцік, Э. У. Фельдман, Б. П. Савіцкі, І. І. Протас, М. А. Кавалёў, Л. М. Галаўнёў і інш.). Асаблівае значэнне набываюць праблемы вывучэння вірусаў, якія выклікаюць пухлінныя працэсы, латэнтных вірусных інфекцый і ВІЧ-інфекцыі. Сямейства вірусаўУ апошнім дакладзе Міжнароднага камітэта па таксанаміі вірусаў (2005) пералічана 5450 вірусаў, арганізаваныя ў больш за 2000 відаў, 287 родаў, 73 сямействы і 3 парадкі.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia