Фелікс Д’Эрэль
Фелікс Х’юберт Д’Эрэль (фр.: Félix Hubert d'Hérelle, 25 красавіка 1873, Манрэаль, Квебек — 22 лютага 1949, Парыж, Францыя) — французскі і канадскі мікрабіёлаг. Адкрыў бактэрыяфагі. Дэталёва апісаў бактэрыяфагію. Прапанаваў выкарыстоўваць бактэрыяфагі для лячэння інфекцыйных захворванняў.[5] БіяграфіяРаннія гады жыццяД’Эрэль нарадзіўся ў Манрэалі, Квебеку (Канада) у 1873 годзе ў сям’і французскіх эмігрантаў. Пасля смерці бацькі сям’я пераехала ў Парыж, дзе Д’Эрэль скончыў сярэднюю школу. Іншай адукацыі ён не атрымаў, і ўсё жыццё займаўся самаадукацыяй. Д’Эрэль быў апантаны вандраваннямі: у 16 гадоў ён аб’ездзіў палову Еўропы на веласіпедзе, а ў 17 гадоў — падарожнічаў па Паўднёвай Амерыцы. Ва ўзросце 24 гадоў Д’Эрэль з сям’ёй пераехаў у Канаду. Для заробку ён вывучаў працэсы вырабу шнапса з кляновага сіропу, а ў сябе дома зрабіў лабараторыю і займаўся мікрабіялогіяй. Адзін час ён працаваў санітарам у геалагічнай экспедыцыі ў Лабрадор, не маючы ніякай медыцынскай ступені або рэальнага досведу. Гватэмала і МексікаСпрабуючы вырашыць фінансавыя праблемы, ён з’ехаў з сям’ёй у Гватэмалу, атрымаўшы пасаду бактэрыёлага пры сталічнай бальніцы. Там, акрамя асноўнай дзейнасці, Д’Эрэль вывучаў пытанне аб атрыманні віскі з бананаў. Гэта дапамагло яму атрымаць новую працу: мексіканскі ўрад запрасіў яго заняцца тэмай «шнапс з агавы». Мексіканцы паслалі Д’Эрэля ў Парыж назіраць за вырабам станкоў для шнапсавага завода, але ўвесь вольны час ён праводзіў у найбуйнейшым навуковым цэнтры — Інстытуце Пастэра, працуючы валанцёрам, без аплаты. Ён так захапіўся, што кінуў тэхналогію вырабу шнапса з агавы, і ў 1911 годзе перавёз сям’ю з Мексікі ў Парыж. У гэтым жа годзе ён яшчэ раз з’ездзіў у Мексіку, дзе вылучыў мікраарганізмы з трупаў саранчы, масавая гібель якой ад невядомай хваробы назіралася на паўвостраве Юкатан. Выдзелены арганізм, названы Coccobacillus acridiorum, Д’Эрэль памножыў і выпрабаваў супраць саранчы ў Гватэмале, Аргенціне і Тунісе. Спроба была не вельмі ўдалай, але першай ў гісторыі выкарыстання біялагічнага спосабу барацьбы з шкоднікамі сельскагаспадарчых культур. Гэтая праца ўпершыню прыцягнула ўвагу навуковай супольнасці да Д’Эрэля. У 1912 і 1913 гадах ён зноў спрабаваў выкарыстаць Coccobacillus acridiorum для барацьбы з саранчой ў Аргенціне. Францыя і бактэрыяфагіПасля Першай сусветнай вайны Д’Эрэль заняўся тэмай, якая зрабіла яго знакамітым. Вывучаючы бактэрыі, якія выклікаюць дызентэрыю, ён выявіў інфекцыйны агент, які выклікаў іх гібель — лізіс. Д’Эрэлю атрымалася наладзіць яго размнажэнне: бактэрыі, заражаныя ім, гінулі, а колькасць агента павялічвалася. Д’Эрэль прапанаваў для агента назву — «бактэрыяфаг» — пажыральнік бактэрый. Д’Эрэлю належыць таксама ідэя выкарыстоўвання бактэрыяфагаў для лячэння бактэрыяльных захворванняў. У 1919 годзе Д’Эрэль паспяхова вылечыў бактэрыяфагамі першых пацыентаў. У той час яшчэ не было антыбіётыкаў, так што любая спроба знайсці лекі ад бактэрый мела велізарнае значэнне. Пачаўся сапраўдны бум фагавай тэрапіі. Егіпет і ІндыяУ 1920 годзе Д’Эрэль ездзіў у Індакітай з мэтай даследаваць халеру і чуму. У гэты час ён усё яшчэ працаваў у Інстытуце Пастэра ў якасці валанцёра. У 1921 годзе яму ўдалося выдаць манаграфію аб бактэрыяфагах. Вядомасць яго расла, і ў 1925 годзе ён, нарэшце, атрымаў званне ганаровага доктара Лейдэнскага ўніверсітэта і медаль Левенгука. Аднак у Лейдэнскім універсітэце яму прапанавалі толькі часовую пазіцыю, і калі тэрмін яе скончыўся, Д’Эрэль з’ехаў змагацца з чумой і халерай ў Егіпет. У Егіпце Д’Эрэль з поспехам выкарыстаў бактэрыяфагі, якія ён сабраў у заражаных чумой пацукоў падчас наведвання ім у 1920 годзе Індакітая, на заражаных чумой людзях. Грунтуючыся на яго выніках, Вялікабрытанія пачала шырокую кампанію супраць чумы. Затым Д’Эрэль вылучыў і выкарыстаў бактэрыяфагі для лячэння халеры ў Індыі. ЗШАУ 1928 годзе Д’Эрэль становіцца прафесарам у Ельскім універсітэце ў Нью-Хэйвене (ЗША). Тым часам еўрапейскія і амерыканскія фармацэўтычныя кампаніі наладзілі вытворчасць бактэрыяфагаў ў медыцынскіх мэтах і абяцалі ўсім фантастычныя эфекты. Супрацьдзеяючы ім, Д’Эрэль стварыў французскую кампанію, якая вырабляла фагі. Аднак усе кампаніі сутыкнуліся з тэхналагічнымі праблемамі вытворчасці. Акрамя таго, няправільныя дыягназы часта прыводзілі да выкарыстання няправільнага віда бактэрыяфагаў. Усё гэта прывяло да таго, што навуковая супольнасць адвярнулася ад Д’Эрэля. Да таго ж Д’Эрэль меў няпросты характар і нажыў сабе шмат ворагаў. Савецкі СаюзУ гэтай сітуацыі ён прыняў запрашэнне І. В. Сталіна і ў 1934 годзе прыехаў у Савецкі Саюз і пасяліўся ў Тбілісі, у знаёмага яму па Інстытуце Пастэра грузінскага вучонага Г. Р. Эліява. У Тбілісі ён удзельнічаў у стварэнні НДІ бактэрыяфага (пасля НДІ вакцын і сываратак). Д’Эрэль ўжо пачаў будаваць сабе дом у Тбілісі, але ў 1939 годзе Г. Эліява быў рэпрэсаваны, і Д’Эрэль з’язджае ў Францыю, каб выратаваць сям’ю. Назад у ФранцыюТым часам пачаўся век антыбіётыкаў, і фагавая тэрапія на Захадзе была амаль забытая: бактэрыяфагі больш дарагія і складанеыя ў вытворчасці чым, напрыклад, пеніцылін. Толькі ў Савецкім Саюзе, асабліва ў Грузіі вяліся працы па культуры фагаў — аж да нашых дзён. Д’Эрэль перажыў нямецкую акупацыю ў Францыі і памёр у 1949 годзе ў Парыжы практычна забыты як вучоны. Але імя Д’Эрэля згадана ў адмысловым спісе людзей, каму трэба было б прысудзіць Нобелеўскую прэмію. А цікавасць да фагавай тэрапіі ў апошні час зноў узрастае ў сувязі з праблемай устойлівасці мікраарганізмаў да антыбіётыкаў. Публікацыі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia