Вір (возера)

Вір
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора каля 124 м
Даўжыня 1,4 км
Шырыня 0,2 км
Плошча 0,2 км²
Даўжыня берагавой лініі 4,7 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Вір (Беларусь)
Вір
Вір
Вір (Гомельская вобласць)
Вір
Вір
Map

Вір — возера ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў пойме ракі Сож, за 4 км у напрамку на паўночны ўсход ад Чачэрска, за 1,7 км на ўсход ад вёскі Отар.

Назва

Рачная назва Вір звязаная з бел. вір «месца ў рацэ або моры, дзе цячэнне ўтварае моцны закручвальны рух вады; водаварот, які вымывае на дне ракі або возера яму; глыбокае месца ў вадзе»[1].

Гідраграфія

Плошча паверхні возера 0,2 км². Даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 0,2 км, даўжыня берагавой лініі 4,7 км.

У возера ў паўночнай частцы ўпадае рака Курынка і злучае яго з возерам Крывушына. Ва ўсходняй частцы ўпадае рака Бяляеўка. У паўднёвай частцы ракой Курынка возера злучана з ракой Молінка.

Крыніцы

  1. Я. Станкевіч. Беларуска-расійскі (вялікалітоўска-расійскі) слоўнік. Нью-Ёрк, 1990. С. 1217.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya