Молінка
Молінка — рака ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Сож. НазваНазва балцкага паходжання. Ідэнтычная назве ракі Молінка на самых вярхах Дняпра. Звязана з літоўскім molis «гліна»[2]. Гідранімічныя аналагі — літоўскія рачныя назвы тыпу Molė, Molaina, Molina, Mol-upė[3]. Назва Молінка матываваная асаблівасцямі паверхні рэчышча ці берагоў ракі. Так жа сама матываваныя назвы тыпу Жыздра і Стабна (ад літоўскага žizdrà «пясок», балцкага *stabas «камень»), Ліда і Крупка (ад балцкага *laidas «склізкі, ліпкі, гладкі», літоўскага krupus, kraupus «шурпаты, бугрысты»). У гэтым жа рэгіёне недалёка на захадзе ад Молінкі — сожская рака з назвай-«перакладам» Гліна. Так жа сама цячэнне Жыздры суправаджаецца назвамі рэк-прытокаў тыпу «Пясочня», а «каменная» Стабня (прыток Ловаці) цячэ паралельна рацэ з назвай-«перакладам» Каменка. Гэта ўсё назоўныя сляды колішняга пераходнага перыяду білінгвізму, які для розных рэгіёнаў быў ранейшы ці пазнейшы. Рэдкі гідранімічны комплекс з усіх трох такіх рэчак з перакладнымі назвамі Каменка, Глінка, Пясочня[4] — на сожскай рацэ Рэмества (ад назваў яе прытокаў тапонімы Каменка, Глінне, Пясочня). Магчыма, даўней гэтыя рачныя назвы на Рэместве мелі балцкае моўнае афармленне. ГідраграфіяДаўжыня ракі 15 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 м/км. Плошча вадазбору 74 км². Пачынаецца у напрамку на паўночны ўсход ад пасёлка Томіна. Упадае ў Сож каля пасёлка Чырвоны Бераг. У раку ўпадае ручай з возера Вір. Каля ракі населеныя пункты Томіна, Каменка. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia