Вісентэ Фокс Кесада
Вісентэ Фокс Кесада (ісп.: Vicente Fох Quesada; нар. 2 ліпеня 1942) — прэзідэнт Мексікі ад апазіцыйнай Партыі нацыянальнага дзеяння (2000—2006). Фокс нарадзіўся ў Мехіка ў забяспечанай сям’і. Яго маці была басконкай, бацька — сынам амерыканца эльзаскага паходжання. Фокс навучаўся ў Ібераамерыканскім універсітэце ў Мехіка і ў Гарвардзе. Пачаў працаваць у якасці начальніка па наглядзе за транспартнымі аперацыямі Кока-Колы, і пасля паспяховага выканання сваіх абавязкаў быў прызначаны кіраўніком ўсёй сеткі кампаніі ў Лацінскай Амерыцы. У 1988 годзе абраны ў Палату дэпутатаў парламента Мексікі. У 1995 годзе абраны губернатарам штата Гуанахуата і займаў гэты пост да 1999 года. 2 ліпеня 2000 года быў абраны прэзідэнтам Мексікі, перапыніўшы шматгадовую манаполію на ўладу Інстытуцыйнай рэвалюцыйнай партыі. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia