Віталь Іванавіч Еўмянькоў
Віталь Іванавіч Еўмянькоў (5 чэрвеня 1976, Магілёў — 25 снежня 2022, Магілёў) — беларускі літаратуразнаўца, пісьменнік, журналіст. Кандыдат філалагічных навук (2006). ЖыццяпісСкончыў МДУ. Служыў у арміі. З 1999 года выкладаў у МДУ. Абараніў дысертацыю па тэме «Адам Міцкевіч і духоўна-эстэтычныя пошукі ў літаратуры Беларусі XIX ст.». Працаваў на кафедры літаратуры і міжкультурных камунікацый. Гаварыў па-беларуску. Выкладаў журналістыку. Рэдагаваў сайт city.mogilev.by і гарадскі партал mycity.by (2009—2012). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Вясной 2021 звольнены з універсітэта па палітычных матывах (адначасова з Аляксандрам Агеевым і Ігарам Шарухам). Памёр пасля працяглай хваробы 25 снежня 2022 года ў Магілёве[1]. Пахаваны ў Магілёве[2]. Творчасць і навуковая дзейнасцьДрукаваўся ў магілёўскім гадавіку «Брама» і часопісе «Маладосць». Перакладаў з польскай мовы. Аўтар аповесці «Успаміны Ваяводы, або Пялёсткі белай ружы» (Мінск, 2008), паэмаў «Хоцімская вайна» і «Філаматы»[2]. Даследаваў гісторыю беларускай літаратуры, асабліва часу Рэчы Паспалітай. Аўтар манаграфій «Адам Міцкевіч і духоўна-эстэтычныя пошукі ў літаратуры Беларусі XIX ст.» (Магілёў, 2009) і «Навіны „краёвыя“ і замежныя ў польскамоўных выданнях другой паловы XVI — першай чвэрці XVII ст. „Меркурый ардынарыйны“ (спроба апісання і верыфікацыі гістарычных крыніц)» (Магілёў, 2016), вучэбна-метадычны дапаможнік «Літаратурнае рэдагаванне і кнігавыданне на тэрыторыі Беларусі» (Магілёў, 2012—2014). Напісаў больш як 100 навуковых артыкулаў[2]. Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia