Маладосць (часопіс)
«Маладо́сць» (трансліт.: Maladość) — беларускі штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс. Арыентаваны ў асноўным на дарослую моладзь. Сярод літаратурна-мастацкіх і грамадска-палітычных часопісаў, якія выдаюцца ў Рэспубліцы Беларусь для розных узроставых груп чытачоў, стаіць паміж часопісамі «Бярозка» (для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту) і «Полымя». Распаўсюджваецца праз падпіску поштай і продаж у «Белсаюздруку». Падпісныя індэксы на «Белпошце»: індывідуальны — 74957, індывідуальны льготны для настаўнікаў — 00592, ведамасны — 749572, ведамасны льготны для ўстаноў Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь — 00731. ГісторыяВыдаваўся з 1953 года як орган цэнтральнага камітэта Ленінскага камсамола Беларусі і Саюза пісьменнікаў БССР і з’яўляўся адзіным у рэспубліцы штомесячным часопісам для моладзі[2]. З 1988 да пачатку 2000-х і пэўны час пасля 2013 года выдавалася "Бібліятэка часопіса «Маладосць» (12 кніг у год), дзе былі надрукаваныя першыя кнігі шэрагу беларускіх пісьменнікаў. У 2002—2012 гадах часопіс уваходзіў у склад рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». Затым да 2021 года ў складзе выдавецкага дома «Звязда». З 2021 года часопіс увайшоў у склад выдавецтва «Мастацкая літаратура». Змест публікацыйДрукуе творы беларускіх пісьменнікаў (раманы, аповесці, апавяданні, паэмы, вершы), публіцыстычныя і літаратуразнаўчыя артыкулы, рэцэнзіі, матэрыялы на навуковыя і грамадска-палітычныя тэмы. Існуюць сталыя рубрыкі «Паэзія», «Проза», «Пераклады», «Крытыка». З’явіліся новыя часткі: «Вяртанне», «Cathedra», «Гістфакт». У 1970—1980-я гады ў «Маладосці» былі каляровыя ўкладкі, прысвечаныя беларускаму жывапісу. Галоўныя рэдактары
АўтарыУ часопісе ў розны час публікаваліся Якуб Колас, Пятрусь Броўка, Аркадзь Куляшоў, Янка Маўр, Іван Мележ, Іван Шамякін, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Максім Лужанін, Іван Чыгрынаў, Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Васіль Вітка. Працавалі ў часопісу Янка Брыль, Уладзімір Дамашэвіч, Янка Сіпакоў, Леанід Дайнека, Вячаслаў Адамчык, Мікола Гіль, Міхась Стральцоў, Мікола Аўрамчык, Алесь Жук, Казімір Камейша, Уладзімір Саламаха, Віктар Гардзей і Алесь Бадак. З сучасных — Раіса Баравікова, Алег Грушэцкі, Алесь Карлюкевіч, Рагнед Малахоўскі, Алесь Марціновіч, Дзяніс Марціновіч, Алена Масла, Людміла Рублеўская, Віктар Шніп і шэраг іншых[4]. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia