Віталь Мікалаевіч Коваль
Віталь Мікалаевіч Коваль (31 сакавіка 1980, Дабранка, Пермскі край СССР) — беларускі хакеіст, брамнік. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Нарадзіўся ў Расіі, але па паходжанні — беларус, бацька хакеіста з Маладзечна[1]. Кар’ераКар’еру пачынаў у 1998 годзе ў пермскім клубе «Молат-Прыкам’е-2» у першай расійскай лізе і выступаў за яго да 2000 года. У 2000 годзе перайшоў у «Нафтавік Ленінагорск» і стаў выступаць у вышэйшай лізе чэмпіянату Расіі. Пермскі «Молат-Прыкам'е» выяўляла цікавасць да свайго выхаванца, і ў 2001 годзе Віталь падпісаў кантракт з клубам і перайшоў у расійскую суперлігу. У 2003—2004 ізноў выступаў у расійскай вышэйшай лізе за барнаульскі «Матор». У 2004-2005 адыграў апошні сезон у чэмпіянаце Расіі за «Молат-Прыкам'е». Пасля сканчэння сезону перайшоў у гродзенскі «Нёман» і тры сезоны запар правёў у беларускай экстралізе. У 2008 утварылася КХЛ, і Віталь Каваль з 2008 па 2010 — ігрок мінскага «Дынама», з 2010 па 2011 — ігрок падмаскоўнага «Атланта». З 2011 года — ігрок ніжагародскага «Тарпеда». Міжнародная кар’ераДэбютаваў за зборную Беларусі на чэмпіянаце свету 2008, у матчы са зборнай Швецыі. Згуляў шыкоўны матч супраць зборнай Расіі і стаў героем матчу, адбіўшы 53 кідка[2]. Таксама ўдзельнічаў на чэмпіянатах свету 2009 і 2010 і на Алімпіядзе 2010, дзе таксама змог нядрэнна выступіць[3]. Прыняў удзел на хатнім для Беларусі Чэмпіянаце свету 2014, але не змог прыняць удзел у плэй-оф з-за траўмы. Дасягненні
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia