Яўген Сяргеевіч Кавыршын
Яўген Сяргеевіч Кавыршын (нар. 25 студзеня 1986, Электрасталь) — беларускі хакеіст, нападаючы. Выхаванец электрастальскага хакея. У цяперашні час з’яўляецца гульцом чарапавецкай «Северсталі», якая выступае ў КХЛ. Кар’ераЯўген Кавыршын пачаў сваю прафесійную кар’еру ў 2004 годзе ў складзе клуба беларускай экстралігі «Брэст», выступаючы да гэтага за фарм-клуб роднага электрастальскага «Крышталя». За два сезоны, праведзеныя у «Брэсце», Яўген правёў на пляцоўцы 44 матчы, у якіх ён набраў 6 (1+5) ачкоў, пасля чаго падпісаў кантракт з «Керамінам». У сваім першым жа сезоне ў складзе новага клуба Кавыршын стаў уладальнікам сярэбраных медалёў беларускага першынства, а год праз ён разам з камандай падняўся на вышэйшую прыступку п’едэстала гонару. Усяго ў складзе «Кераміна» Яўген правёў тры сезоны, набраўшы за гэты час 61 (20 41) ачко ў 109 матчах. Палітычныя поглядыПадпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[1][2]. Дасягненні
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia