Віталь Сцяпанавіч Севяранін
Віталь Сцяпанавіч Севяра́нін[1] (руск.: Виталий Степанович Северянин; 21 сакавіка 1937) — вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі, доктар тэхнічных навук (1987), прафесар (1989). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1997), Беларускай акадэміі сацыяльных навук (1999)[2]. БіяграфіяВ. С. Севяранін нарадзіўся ў Іркуцку. З 1947 па 1955 год жыў у Пінску, скончыў сярэднюю школу № 4. Працаваў ва Уральскім цеплатэхнічным навукова-даследчым інстытуце ў Чалябінску. З 1973 года В. С. Севяранін у Брэсцкім інжынерна-будаўнічым інстытуце (сучасны Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт). З 1979 па 1987 год займаў пасаду загадчыка кафедры цеплагазазабеспячэння і вентыляцыі факультэта інжынерных сістэм і экалогіі, з 1991 года — з 1991 — кіраўнік лабараторыі «Пульсар». Навуковая дзейнасцьВ. С. Севяраніну належаць працы па праблемах гарэння розных відаў паліва, цепламасаабмену, асновах энергазберажэння. Выявіў слаявое пульсуючае гарэнне і ўстанавіў яго фазавыя суадносіны. Таксама даследаваў асаблівасці абдзімання паліва пульсуючым патокам. Аўтар больш за 400 публікацый. Больш за 200 тэхнічных канструкцый, схем, гуманітарных ідэй абаронены патэнтамі на вынаходствы. Узнагароды і званні
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia