Віталь Фядосавіч Мядзведзеў
Вiта́ль Фядо́савiч Мядзве́дзеў (нар. 26 верасня 1928, в. Вугольшчына, Бялыніцкі раён, Магілёўская акруга, БССР — 17 чэрвеня 2020) — савецкі і беларускі эканамiст. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1984), доктар эканамічных навук (1981), прафесар (1982). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1992). Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі. БіяграфіяСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ), геаграфічны факультэт (1952). З 1955 года — малодшы, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута экaномікі АН БССР. З 1961 года — начальнік аддзела Дзяржплана БССР, з 1967 года — дырэктар НДІ эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планавання пры Дзяржплане БССР, з 1973 года — дырэктар БелНДІ навукова-тэхнічнай інфармацыі і тэхніка-эканамічных даследаванняў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, з 1994 года — старшы саветнік інстытута «БелІнфармпрагноз» пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з 1998 года — кіраўнік аддзела, Цэнтра сусветнай эканомікі і міжнародных эканамічных адносін Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 1963—2006[3] гадах старшы эканамічны саветнік Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН. Навуковая дзейнасцьПрацы прысвечаны метадалогіі даследавання, мадэлявання і прагназавання развіцця рэгіянальных эканамічных сістэм, вырашэння канкрэтных эканамічных праблем доўгатэрміновага і сярэднетэрміновага развіцця Беларусі, пабудовы сістэмы інфармацыйнага забеспячэння навукі, тэхнікі, вытворчасці. Прапанаваў сістэму метадаў і мадэляў распрацоўкі прагнозаў, схем размяшчэння вытворчых сіл і комплекснага развіцця народнай гаспадаркі Беларусі, распрацаваў сукупнасць навуковых абгрунтаванняў фарміравання і развіцця народнагаспадарчага комплексу Рэспублікі Беларусь. Распрацаваў мадэль міжнародных эканамічных адносін Рэспублікі Беларусь з сусветнай супольнасцю. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны Нацыянальныя праграмы развіцця экспарту, турызму на сярэднетэрміновую перспектыву. БібліяграфіяАўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій. Асноўныя працы:
УзнагародыУзнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1978), залатым медалём НАН Беларусі «За вялікі ўклад у развіццё навукі» (2018), медалямі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia