Вугольшчына
Вуго́льшчына[1] (трансліт.: Vuhoĺščyna, руск.: Угольщина) — вёска ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Цяхцінскага сельсавета. ГісторыяУ 1624 годзе ў складзе фундуша нададзеная Бялыніцкаму кляштару кармелітаў[2]. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1924—1960 гадах цэнтр Вугольшчынскага сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецкімі войскамі. У вёсцы базіраваўся нямецкі гарнізон, які быў разгромлены 121-м партызанскім атрадам[3]. З 11 красавіка 1960 года да 15 студзеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Запольскага сельсавета[4][5]. Вядомыя асобы
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia