Вітаўтас Брэдзікіс
Вітаўтас Брэ́дзікіс (літ.: Vytautas Brėdikis; 20 лістапада 1930, Біржай — 15 студзеня 2021, Вільнюс) — літоўскі архітэктар. Народны архітэктар Літоўскай ССР (1984), лаўрэат Ленінскай прэміі (1974). БіяграфіяУ 1937—1949 гадах вучыўся ў Біржайскай гімназіі. Скончыў у 1955 годзе Мастацкі інстытут Літоўскай ССР у Вільнюсе. У 1955—1965 гадах у Інстытуце праектавання гарадскога будаўніцтва ў Вільнюсе, з 1960 года быў кіраўніком групы, з 1964 года — галоўны архітэктар праектаў. З 1965 года выкладаў у Мастацкім інстытуце, дацэнт (1971), прафесар (1984), у 1988—1993 гадах рэктар Вільнюскай мастацкай акадэміі. ТворчасцьРаспрацаваў праект дэталёвай планіроўкі і забудовы грамадскага цэнтра на правым беразе р. Нярыс у Вільні (у сааўтарстве, 1964). Па яго праектах пабудаваны ў Вільнюсе: жылы раён Лаздзінай (у сааўтарстве, пачаты ў 1967; Ленінская прэмія 1974), аўтавакзал (1974), навучальны корпус Мастацкага інстытута (у сааўтарстве, 1981; Дзяржаўная прэмія Літвы 1984); плошча ў г. Біржай (1976) з помнікам Ю. Янонісу. Узнагароды і званніЧлен Саюза архітэктараў Літвы, народны архітэктар Літоўскай ССР (1984); заслужаны архітэктар Літвы; лаўрэат Ленінскай прэміі (1974), прэміі Савета міністраў СССР (1975), Дзяржаўнай прэміі Літоўскай ССР (1984). Узнагароджаны ордэнам Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса трэцяй ступені (1998), медалём Незалежнасці Літвы, а таксама ордэнам Рыцара архітэктуры Саюза архітэктараў Літвы. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia