Віцебскія варотыВіцебскія вароты або Суражскія вароты, таксама Віцебская (Суражская) брама — умоўная назва[1] праходу паміж савецкай тэрыторыяй і тэрыторыяй пад нямецкай акупацыяй, які існаваў з 10 лютага да 28 верасня 1942 года, і уяўляў сабой разрыў шырынёй каля 40 км, паміж гарадамі Веліж і Усвяты, на стыку баявых парадкаў нямецкіх груп армій «Поўнач» і «Цэнтр», утвораны ў выніку наступлення савецкай 4 ударнай арміі Калінінскага фронту ў пачатку 1942 і вызвалення (кантролю) цяжкадаступных для нямецкіх войск прыфрантавых раёнаў партызанамі Віцебшчыны. Кантакт савецкіх уладаў і партызанскіх сіл, які быў наладжаны праз вароты ў сакавіку 1942, карэнным чынам паўплываў на разуменне савецкімі ўладамі сітуацыі на акупаваных тэрыторыях, і на далейшую палітыку савецкіх уладаў у дачыненні да развіцця партызанскага руху. Такім чынам, існаванне варотаў стала паваротным пунктам развіцця савецкага партызанскага руху, у першую чаргу ў Беларусі[2]. Утварэнне9 студзеня 1942 разам з іншымі часткамі перайшлі ў наступ войскі 4-й ударнай арміі пад камандаваннем генерал-палкоўніка А. І. Яроменкі. У выніку наступлення, войскі прасунуліся амаль на 250 кіламетраў і ўшчыльную падышлі да Суражскага і Мехаўскага раёнаў Віцебскай вобласці. 54-я стралковая брыгада ў ноч на 20 студзеня 1942 года вызваліла ад акупантаў раённы цэнтр Усвяты. Воіны 360-й стралковай дывізіі і 48-й стралковай брыгады ўварваліся на паўночна-заходнюю і паўднёва-заходнюю ўскраіны Вяліжу і замацаваліся там. Часткі 249-й стралковай дывізіі і 51-і стралковай брыгады наступалі на Сураж і Віцебск. Глыбокі прарыў частак 4-й ударнай арміі і актыўныя дзеянні партызан аказалі вырашальны ўплыў на становішча на гэтым участку фронту. Стык паміж групамі фашысцкіх армій «Цэнтр» і «Поўнач» не быў замацаваны, паміж флангу гэтых груп адсутнічала аператыўнае ўзаемадзеянне. У варожай абароне ад Усвят да Вяліжу Смаленскай вобласці утварыўся саракакіламетровы разрыў па фронце. Гэтую тэрыторыю занялі партызаны.[3] ДзейнасцьФактычна, спачатку савецкія ўлады не ўсведамлялі магчымасцяў, якія дае існаванне такога праходу[4], і нават не адразу наладзілі праз яго кантакту з партызанамі. Але ў хуткім часе савецкія ўлады пастанавілі, відавочна на працягу сакавіка 1942, уключыць партызанскія сілы ў агульную вайсковую стратэгію і наладзіць для іх цэнтралізаванае арганізацыйнае і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне[5][6]. Цэнтральны Камітэт Кампартыі Беларусі і Цэнтральны штаб партызанскага руху распачалі шэраг мерапрыемстваў для найлепшага выкарыстання Віцебскіх «варот» у барацьбе з гітлераўцамі ў тыле ворага. У выніку, на працягу сакавіка—мая 1942 былі паслядоўна створаныя Паўночна-заходняя аператыўная група ЦК КП(б)Б (20.3.1942) з прадстаўнікамі ў штабах Калінінскага фронту, і 3 і 4 ударнай армій, потым Цэнтральны штаб партызанскага руху (30.5.1942) пад кіраўніцтвам П. Панамарэнкі, пазней тэрытарыяльныя Штабы, у т.л., Беларускі штаб партызанскага руху (верасень 1942) пад кіраўніцтвам П. Калініна. Існаванне такога адносна свабоднага праходу дазволіла ў 1942 вывесці ў савецкі тыл каля 200 тыс.ч. мірнага насельніцтва, каля 20 тыс.ч. навабранцаў у Чырвоную Армію, вывезці вялікую колькасць харчовых прадуктаў у савецкі Фонд абароны. Пэўная колькасць партызанскіх атрадаў была выведзена на савецкі бок на перафарміраванне. З савецкага боку на акупаваныя тэрыторыі пераходзілі арганізацыйныя і дыверсійныя групы, увозілася зброя, боепрыпасы, медыкаменты, літаратура. ЛіквідацыяНеаднаразова немцамі рабіліся спробы ліквідаваць прарыў. Аперацыю па ліквідацыі Віцебскіх «варот» фашысты пачалі ў ноч на 25 верасня 1942 года надыходам з Віцебска, Суража і з гарнізона ў вёсцы Краслевічы Суражскага раёна. Найбольш жорсткія баі ішлі каля вёсак Пунішча, Пудоць, Булы, Дразды, Шмыры, Мелынь Суражскага раёна. Наступаючы, гітлераўцы спалілі вёскі Сцяпанавічы, Старое і Новае Кукава, Альгова, Шляпы, Баброва і іншыя. Віцебская фашысцкая групоўка здолела прарвацца па Вялікалукскай шашы ў напрамку Ўсвят. Адначасова быў нанесены ўдар і па Пудоці. У ноч з 27 на 28 верасня пасля ўпартых баёў і інтэнсіўнай артпадрыхтоўкі супернік заняў вёску Мелынь, 28 верасня вёскі Карпенкіна, Шмыры, Шэршні. 28 верасня карнікі злучыліся, і «вароты» былі зачыненыя.[3] ПамяцьУ памяць аб дзеяннях воінаў і партызан па ўтрыманню Віцебскіх «варот» у 1977 годзе ў вёсцы Заполле Віцебскага раёна ўстаноўлены помнік (архітэктары В. В. Ягадніцкі і У. І. Чарняўскі).[3] Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia