Пётр Захаравіч КалінінПётр Заха́равіч Калі́нін (25 студзеня 1902, хутар Альховікі Лескавіцкай воласці Віцебскага павета (сучасны Шумілінскі раён Віцебскай вобласці) — 12 снежня 1966, Мінск) — дзяржаўны дзеяч БССР, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. БіяграфіяСкончыў Рэспубліканскую школу прапагандыстаў пры ЦК КП(б)Б (1937), Вышэйшую школу партыйных арганізатараў пры ЦК УКП(б) (1941). У 1924—1926 гадах у РСЧА. З 1926 года на савецкай і партыйнай рабоце. З 1939 года намеснік наркама земляробства БССР і 1-ы сакратар Вілейскага абкама КП(б)Б. У час Вялікай Айчыннай вайны 2-і сакратар ЦК КП(б)Б, член ваеннага савета 21-й арміі, намеснік начальніка штаба партызанскага руху пры ваенсавеце Заходняга фронту. З верасня (кастрычніка[2]) 1942 г. — начальнік Беларускага штаба партызанскага руху. З 1944 года 1-ы сакратар Гродзенскага абкама КП(б)Б, а з 1948 года — намеснік старшыні Савета Міністраў БССР. З 1951 года П. З. Калінін займае пасаду міністра саўгасаў, з 1953 года міністра дарожнай і транспартнай гаспадаркі, з 1958 года міністрам хлебапрадуктаў БССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1938—1955, 1959—1963 гг.), дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1946—1958), член ЦК КПБ (1940—1952, 1956—1960). Аўтар кнігі Партизанская республика. — М.: Воениздат, 1964. ПамяцьУ 1967 годзе Пастановай СМ БССР імя П. З. Калініна было прысвоена васьмігадовай школе ў вёсцы Лескавічы (Шумілінскі раён) і Скідзельскаму цукроваму заводу (ААТ «Скідзельскі цукровы камбінат імя П. З. Калініна»). Згодна з гэтай жа пастановай на магіле П. З. Калініна ўстаноўлены помнік. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia